Віктар Аляксандравіч Белазаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Белазаровіч
Дата нараджэння 12 жніўня 1968(1968-08-12) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2023)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Віктар Аляксандравіч Белазаровіч (нар. 12 жніўня 1968 года ў в. Масты Правыя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык, педагог, доктар гістарычных навук (2023), дацэнт, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя», у 1996 годзе — аспірантуру ГрДУ імя Я.Купалы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 1999 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Аграрныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях Беларусі ў 1939—1952 гадах». У 2005 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала яму навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2019 годзе завяршыў навучанне ў дактарантуры пры кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

14 чэрвеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання». Тэма доктарскай дысертацыі: «Фарміраванне і развіццё канцэпцыі гісторыі Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі (канец ХІХ — пачатак ХХІ стагоддзяў)», навуковы кансультант — Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын. 3 красавіка 2024 года Прэзідыум ВАК РБ зацвердзіў рашэнне вучонага савета аб наданні яму навуковай ступені доктара навук.

З 1992 па верасень 1999 года працаваў настаўнікам гісторыі ў школе №5 горада Масты Гродзенскай вобласці. З кастрычніка 1999 года — выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з красавіка 2000 года — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі. З чэрвеня 2000 года займаў пасаду намесніка дэкана факультэта гісторыі і культуры па выхаваўчай рабоце, з верасня 2002 па снежань 2008 года — пасаду намесніка дэкана факультэта гісторыі і сацыялогіі па навуковай рабоце. З верасня 2013 па 2020 год — намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. З 2020 года — дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі навуковых інтарэсаў сканцэнтраваны вакол пытанняў гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, айчыннай гісторыі ХХ стагоддзя, аграрнай гісторыі Беларусі, гісторыі заходніх рэгіёнаў Беларусі і інш.

Упершыню ў гістарычнай навуцы Беларусі выявіў сутнасць канцэпцыі гісторыі Беларусі як навуковага гістарыяграфічнага канструкта, які распрацоўваецца з канца ХIX стагоддзя, вызначыў асноўныя этапы яго развіцця, раскрыў іх спеціфіку, што дазволіла стварыць сістэмную мадэль айчыннай гістарыяграфіі канца XIX – пачатка XXI стагоддзяў. Даказаў рамантызаваны характар беларускай нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя, яе поліварыятыўнасць у 1920-я гады, сацыялагізаваны (1930-я гады) і ўніфікаваны (1940-я – 1980-я гады) характар савецкай канцэпцыі гісторыі Беларусі, нацыянальна-дзяржаўны характар у 1990-я — пачатку XXI стагоддзя. У сваіх даследаваннях ўпершыню выявіў механізм распрацоўкі канцэпцыі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды, прадставіў комплексны гістарыяграфічны аналіз аўтарскіх і калектыўных нацыянальна-дзяржаўных наратываў, якія прэзентавалі канцэпцыю гісторыі Беларусі.

Аўтар каля 100 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі, некалькіх дзясяткаў артыкулаў у навуковых перыядычных выданнях, а таксама 23 вучэбна-метадычныя публікацыі, у тым ліку 12 навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З'яўляецца членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]