Барсук: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) вікіфікацыя |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
== Апісанне == |
== Апісанне == |
||
Даўжыня цела |
Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых [[Самец|самцоў]] да 12 кг. [[Самка|Самкі]] трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі [[кіпцюр]]амі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы. |
||
== Пашырэнне і падвіды == |
== Пашырэнне і падвіды == |
||
Жыве ў Еўразіі ([[Усходняя Еўропа]], [[Каўказ]], [[Казахстан]], [[Сярэдняя Азія]], частка [[Сібір]]ы, [[Далёкі Усход]]). |
Жыве ў [[Еўразія|Еўразіі]] ([[Усходняя Еўропа]], [[Каўказ]], [[Казахстан]], [[Сярэдняя Азія]], частка [[Сібір]]ы, [[Далёкі Усход]]). |
||
У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік. |
У [[Беларусь|Беларусі]] ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік. |
||
Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады. |
Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады. |
Версія ад 20:17, 28 снежня 2014
Барсук | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Meles meles | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
гл. у тэксце
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал (бірузовы колер) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Барсу́к (Meles meles) — млекакормячае атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).
Апісанне
Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.
Пашырэнне і падвіды
Жыве ў Еўразіі (Усходняя Еўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сібіры, Далёкі Усход).
У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.
Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
Падвіды:
- Meles meles meles (Заходняя Еўропа),
- Meles meles marianensis (Іспанія і Партугалія),
- Meles meles leptorynchus (Расія),
- Meles meles leucurus (Кітай, Тыбет),
- Meles meles anaguma (Японія).
Асаблівасці біялогіі
Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік-лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.
Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку-красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9-12 месяцаў. У сакавіку-красавіку нараджаецца 2-4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12-15 гадоў.
Ахова
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.