Франчэска Трэвізані: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
clean up, replaced: ; 9 красавіка 1656 → ; {{ДН|9|4|1656}}, эўра → еўра, шэдеўр → шэдэўр using AWB |
др added Category:Мастакі барока using HotCat |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Мастакі Італіі]] |
[[Катэгорыя:Мастакі Італіі]] |
||
[[Катэгорыя:Мастакі барока]] |
Версія ад 13:51, 2 студзеня 2015
Франчэска Трэвізані (італ.: Francesco Trevisani; 9 красавіка 1656 года — 30 ліпеня 1746 года) - італьянскі мастак ранняга ракако ці позняга барока.
Жыццё
Франчэска Трэвізані нарадзіўся ў Кападыстрыі, Істрыя (сучасны Копер цяпер у Славеніі, на той час частка Венецыянскай рэспублікі). Бацька - Антоній Тревізані, які быў архітэктарам, навучыў сына першым крокам дызайну. Затым Франчэска вучыўся ў Венецыі пад кіраўніцтвам Антонія Дзанкі. Пасля Трэвізані пераехаў у Рым. Яго брат, Анджэла Трэвізані быў вядомым мастаком у Венецыі.
У Рыме Франчэска быў падтрыманы кардыналам П'етра Атабоні. Ён знаходзіўся пад моцным уплывам Карла Марата, з яго шэдэўрам фрэскай у Сан-Сільвестр Капітэ (1695-1696). Трэвізані працаваў разам з Джузэпэ Кіяры і Людовікам Джімінары. У Рыме Франчэска знаходзіўся пад ганараваным патранажам кардынала Кіджы. Кіджы замовіў яму некалькіх найбольш значных работ, і рэкамендаваў яго да пратэкцыі папы Клімента XI, які не толькі даручыў яму напісаць аднаго з прарокаў у Сан-Джавані Латэрана, але наняў яго, каб упрыгожыць купал сабора ў Урбіна. Там ён вырабіў фрэскамі алегорыі чатырох кутоў свету. Ён быў наняты герцагам Модэны, пры капіраванні твораў Карэджа і Парміджаніна, таксама працаваў у Браўншвейгу, Мадрыдзе, Мюнхене, Стакгольме і Вене.
Трэвізані таксама знаходзіўся пад уплывам Марата ў карцінах для капліцы баптыстэрыя ў базіліцы Святога Пятра, у авале Прарок Варух у Латэранскай базіліцы, і ў Смерці святога Іосіфа ў царкве Святога Ігнацыя. Трэвізані маляваў сцэны з жыцця Найсвяцейшай Люсі Нарні ў царкве ў Нарні (1714-15).
Мастак таксама напісаў велізарнае палатно для галоўнага алтара базілікі Нацыянальнага палаца Мафры ў Партугаліі.
Ён стаў членам Акадэміі Аркадзі ў 1712 годзе. Сярод яго вучняў былі Франчэска Ціваллі з Перуджы, Людовіка Мазанці, і Джавані Батыста Бругліні.
Трэвізані памёр у Рыме ў 1746 годзе.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франчэска Трэвізані