Горад Браўншвайг

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Браўншвейг)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Браўншвайг
Braunschweig
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Braunschweig Kohlmarkt.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
192,13 км²
Вышыня цэнтра
75 м
Насельніцтва
246 012 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0531, 05300, 05303, 05307, 05309, 05341
Паштовы індэкс
38100-38126
Афіцыйны сайт
Горад Браўншвайг (Германія)
Горад Браўншвайг

Браўншвайг (ням.: Braunschweig) — буйны горад у Паўночнай Германіі на паўднёвым усходзе федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Прыкладна 240 000 жыхароў, з'яўляецца другім па велічыні горадам Ніжняй Саксоніі.

Да лістапада 1918 года Браўншвайг быў сталіцай герцагства Браўншвайг-Люнебург. Пасля лістападаўскай рэвалюцыі і адстаўкі герцага была сталіцай рэспублікі Браўншвайг да яе роспуску ў 1946 годзе і ўваходжання ў ізноў створаную зямлю Ніжняя Саксонія.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Браўншвайг знаходзіцца ў паўночнай частцы Германіі, паміж паўночнай мяжой горнага масіва Гарц і пераходам да Паўночна-Германскай нізіны. Праз горад працякае рака Окер. На поўдні ўстаноўлена плаціна, такім чынам Окер акружае цэнтр горада з заходняга і ўсходняга бакоў (гэта было зроблена ў Сярэднія вякі для лепшай абароны горада) і затым аб'ядноўваецца ў адзін паток у паўднёва-заходняй частцы горада.

Плошча горада на 2006 год складае 192 км², акружаная гарадской мяжой працягласцю 98 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 75 м. Цэнтр горада размяшчаецца на вышыні прыкладна 70 метраў над узроўнем мора; найвышэйшая кропка — Гейтэльдер Берг (111 м).

Бліжэйшыя буйныя гарады: Вольфсбург, 35 км на паўночны ўсход, Гановер, 65 км на захад, Магдэбург, 90 км на ўсход, і Гётынген, 110 км на паўднёвы захад ад Браўншвайга.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]