Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: рлянд → рланд (2), нэлі → нелі, гірланд → гірлянд (2), панелі → панэлі using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Палац Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок).jpg|thumb]]
[[Выява:Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок).jpg|thumb]]
'''Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх''' — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Створаная князям [[Л. Святаполк-Чацвярцінскі]]м за 1 км на захад ад г.п. [[Жалудок]] ([[Шчучынскі раён]]). Уключае мураваны палац, флігель, [[млын]], якія аб'яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных [[алея|алей]] [[рэгулярны парк|рэгулярнага парку]].
'''Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх''' — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Створаная князям [[Л. Святаполк-Чацвярцінскі]]м за 1 км на захад ад г.п. [[Жалудок]] ([[Шчучынскі раён]]). Уключае мураваны палац, флігель, [[млын]], якія аб'яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных [[алея|алей]] [[рэгулярны парк|рэгулярнага парку]].



Версія ад 22:38, 23 студзеня 2015

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX ст. Створаная князям Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г.п. Жалудок (Шчучынскі раён). Уключае мураваны палац, флігель, млын, якія аб'яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.

Палац пабудаваны ў 1908 г. у стылі неабарока паводле праекту архітэктара У. Марконі. Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Флігель вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.

Комплекс належыць ваеннаму ведамству. Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Спасылкі