Джан Галеаца Сфорца: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — ru:Джан Галеаццо Сфорца |
Няма тлумачэння праўкі |

Радок 21: | Радок 21: | ||
| муж = |
| муж = |

| жонка = {{нп5|Ізабела Неапалітанская|||Isabella of Aragon, Duchess of Milan}} |
| жонка = {{нп5|Ізабела Неапалітанская|||Isabella of Aragon, Duchess of Milan}} |

| дзеці = '''сыны''':
Франчэска
'''дочкі''':
Іпаліта
[[Бона |
| дзеці = '''сыны''':
Франчэска
'''дочкі''':
Іпаліта
[[Бона Сфорца|Бона]] |

| аўтограф = |
| аўтограф = |

Версія ад 19:59, 3 красавіка 2015
Джан Галеаца Сфорца | |||||||

італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza | |||||||

Папярэднік | Галеаца Марыя Сфорца | ||||||
Пераемнік | Ладавіка Марыя Сфорца | ||||||

Нараджэнне |
20 чэрвеня 1469 Абіятэграса |

Смерць |
21 кастрычніка 1494 (25 гадоў) Павія |

Род | Сфорца | ||||||
Бацька | Галеаца Марыя Сфорца | ||||||
Маці | Бона Савойская | ||||||
Жонка | Ізабела Неапалітанская | ||||||
Дзеці |
сыны: Франчэска дочкі: Іпаліта Бона |

Дзейнасць | кіраўнік | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джан Галеаца Марыя Сфорца (італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza; 20 чэрвеня 1469, Абіятэграса — 21 кастрычніка 1494, Павія) — герцаг Міланскі з 1476 па 1494 гады.
Старэйшы сын Галеаца Марыа Сфорцы і Боны Савойскай. Пасля забойства бацькі, ва ўзросце сямі гадоў атрымаў у спадчыну тытул герцага Міланскага. 3 студзеня 1477 года яго маці, Бона Савойская, была абвешчана рэгенткай. Яна кіравала герцагствам з дапамогай сакратара яе забітага мужа, Франчэска Сіманеты.
Аднак неўзабаве дзядзька Джана Галеаца, Ладавіка, пачаў набіраць рэальную ўладу. Тытул герцага насіў хлопчык, а кіраваў Ладавіка. Каб умацаваць альянс паміж Міланскім герцагствам і Неапалітанскім каралеўствам, ён ажаніў пляменніка з Ізабелай Неапалітанскай (1470—1524), дачкой караля Альфонса II. З-за хуткага шлюбу Кастэла Сфарцэска дэкараваў сам Леанарда да Вінчы, запрошаны да двара Ладавіка. Вяселле адбылося 2 лютага 1489 года; пара мела трох дзяцей:
- Іпаліта (1490—1501);
- Франчэска (1491—1512);
- Бона (1495—1557), якая нарадзілася праз тры месяцы пасля смерці бацькі. Выйшла замуж за караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I.
Джан Галеаца памёр ва ўзросце 25 гадоў. Шматлікія чуткі вінавацілі ў яго смерці Ладавіка, які працягнуў кіраваць у якасці герцага.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джан Галеаца Сфорца
- Генеалогія Джан Галеаца Сфорца