Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|Гетман Рыгор Хадкевіч. Ксілаграфія XIX ст. {{вызнч|1=Рыгор Аляксандравіч}...
(Няма розніцы)

Версія ад 11:54, 10 лістапада 2008

Гетман Рыгор Хадкевіч. Ксілаграфія XIX ст.

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (? — 12.11.1572) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Паходзіць з вядомага роду магнатаў Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады ваяводы віцебскага (з 1554), каштэляна трокскага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), каштэляна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных пасад.

Удзельнічаў у Лівонскай вайне.

У 1568 заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудава Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, уцекачы ад пераследаў з Масквы. У Заблудове імі было надрукавана «Евангелле учительное» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), з гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо без Пятра Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у заблудовской друкарні «Псалтырь с Часословцем» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.

Шаблон:Літ