Самыя дробныя птушкі на Зямлі. Даўжыня 5,7—30 мм, маса 1,6—20 г. Апярэнне рознакаляровае, бліскучае. [[Дзюба]] доўгая, тонкая, у некаторых выгнугая. [[Палігамія|Палігамы]]. Нясуць 1—2 яйцы. Кормяцца на ляту кветкавым нектарам і часткова дробнымі насякомымі. Адносная маса сэрца найбольшая сярод птушак. Інтэнсіўны абмен рэчываў, тэмпература цела каля 43 °С. Ноччу і пры недахопе корму ўпадаюць у здранцвенне, тэмпература цела зніжаецца да 14,5 °С. Лётаюць хутка (да 80 км/гадз). Могуць завісаць у паветры і даваць задні ход. Дробныя віды робяць крыламі да 80 узмахаў за секунду.
Самыя дробныя птушкі на Зямлі. Даўжыня 5,7—30 мм, маса 1,6—20 г. Апярэнне рознакаляровае, бліскучае. [[Дзюба]] доўгая, тонкая, у некаторых выгнугая. [[Палігамія|Палігамы]]. Нясуць 1—2 яйкi. Кормяцца на ляту кветкавым нектарам і часткова дробнымі насякомымі. Адносная маса сэрца найбольшая сярод птушак. Інтэнсіўны абмен рэчываў, тэмпература цела каля 43 °С. Ноччу і пры недахопе корму ўпадаюць у здранцвенне, тэмпература цела зніжаецца да 14,5 °С. Лётаюць хутка (да 80 км/гадз). Могуць завісаць у паветры і даваць задні ход. Дробныя віды робяць крыламі да 80 узмахаў за секунду.
Калібры (Trochilidae) — сямейства птушак, адзінае ў атрадзе калібрыпадобных (Trochiliformes).
Апісанне
Самыя дробныя птушкі на Зямлі. Даўжыня 5,7—30 мм, маса 1,6—20 г. Апярэнне рознакаляровае, бліскучае. Дзюба доўгая, тонкая, у некаторых выгнугая. Палігамы. Нясуць 1—2 яйкi. Кормяцца на ляту кветкавым нектарам і часткова дробнымі насякомымі. Адносная маса сэрца найбольшая сярод птушак. Інтэнсіўны абмен рэчываў, тэмпература цела каля 43 °С. Ноччу і пры недахопе корму ўпадаюць у здранцвенне, тэмпература цела зніжаецца да 14,5 °С. Лётаюць хутка (да 80 км/гадз). Могуць завісаць у паветры і даваць задні ход. Дробныя віды робяць крыламі да 80 узмахаў за секунду.
Распаўсюджанне
Каля 330 відаў. Пашыраны ў Амерыцы (ад паўднёвай Аляскі і Лабрадора да Вогненнай Зямлі). Жывуць у розных ландшафтах, пераважна аселыя.
Зноскі
↑Малюнак з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur» (1904; «Мастацкія формы прыроды»). Гл. пералік усіх 12 відаў калібры на старонцы выявы.
Літаратура
Самусенка Э. Калібры // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.