Калібры
| Калібры | |||||||||||||||||||||||||||
| Разнастайнасць калібры[1] | |||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
| Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||
Калібры (Trochilidae) — сямейства птушак, адзінае ў атрадзе калібрыпадобных (Trochiliformes).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Самыя дробныя птушкі на Зямлі. Даўжыня 5,7—30 см, маса 1,6—20 г. Апярэнне рознакаляровае, бліскучае. Дзюба доўгая, тонкая, у некаторых выгнугая. Палігамы. Нясуць 1—2 яйкі. Кормяцца на ляту кветкавым нектарам і часткова дробнымі насякомымі. Адносная маса сэрца найбольшая сярод птушак. Інтэнсіўны абмен рэчываў, тэмпература цела каля 43 °С. Ноччу і пры недахопе корму ўпадаюць у здранцвенне, тэмпература цела зніжаецца да 14,5 °С. Лётаюць хутка (да 80 км/гадз). Могуць завісаць у паветры і даваць задні ход. Дробныя віды робяць крыламі да 80 узмахаў за секунду.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Каля 330 відаў. Пашыраны ў Амерыцы (ад паўднёвай Аляскі і Лабрадора да Вогненнай Зямлі). Жывуць у розных ландшафтах, пераважна аселыя.
Зноскі
- ↑ Малюнак з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur» (1904; «Мастацкія формы прыроды»). Гл. пералік усіх 12 відаў калібры на старонцы выявы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусенка Э. Р. Калібры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).