Дзіцячы сад: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Detsad Leningrad 1930s.jpg|thumb|350px|Дзіцячы сад на шпацыры, Лахцінская вуліца, [[Ленінград]], 1930-я гады]] |
[[Файл:Detsad Leningrad 1930s.jpg|thumb|350px|Дзіцячы сад на шпацыры, Лахцінская вуліца, [[Ленінград]], 1930-я гады]] |
||
'''Дзіцячы сад''' ці ''' |
'''Дзіцячы сад''' ці '''дзіцячы садок''' — установа для грамадскага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Дзіцячыя сады як тып устаноў існуюць у большасці краін і з'яўляюцца звычайна першым звяном у сістэме народнай адукацыі (не лічачы адукацыі атрыманай ад бацькоў). |
||
Сістэма дзіцячых садоў прызначана для масавага, агульнадаступнага вырашэння праблемы занятасці іх [[бацькі|бацькоў]] (для чаго час працы дзіцячага саду ў большасці выпадкаў супадае з тыповым працоўным графікам большасці прафесій: з 7 да 19 гадзін пяць дзён у тыдзень). У сістэме дзіцячых садоў ажыццяўляецца таксама мінімальная падрыхтоўка дзяцей да навучання ў [[школа|школе]] — на ўзроўні першасных навыкаў [[Чытанне|чытання]], [[Пісьмовасць|пісьма]] і [[арыфметыка|лічэння]]. |

Версія ад 23:20, 23 мая 2016
Дзіцячы сад ці дзіцячы садок — установа для грамадскага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Дзіцячыя сады як тып устаноў існуюць у большасці краін і з'яўляюцца звычайна першым звяном у сістэме народнай адукацыі (не лічачы адукацыі атрыманай ад бацькоў).
Сістэма дзіцячых садоў прызначана для масавага, агульнадаступнага вырашэння праблемы занятасці іх бацькоў (для чаго час працы дзіцячага саду ў большасці выпадкаў супадае з тыповым працоўным графікам большасці прафесій: з 7 да 19 гадзін пяць дзён у тыдзень). У сістэме дзіцячых садоў ажыццяўляецца таксама мінімальная падрыхтоўка дзяцей да навучання ў школе — на ўзроўні першасных навыкаў чытання, пісьма і лічэння.
Класіфікацыя дзіцячых садоў
- Дзіцячы сад агульнаразвівальнага віду з прыярытэтным кірункам, прыкладам: фізічнага, інтэлектуальнага, мастацка-эстэтычнага выхавання.
- Цэнтр развіцця дзіцяці — дзіцячы сад.
- Дзіцячы сад з ясельнымі групамі.
- Дзіцячы сад камбінаванага віду. Такіх — большасць. У іх нароўні са звычайнымі групамі ёсць групы для дзяцей з нейкімі формамі адхіленняў развіцця. Зазвычай, гэта лагапедычныя групы (карэкцыя гаворкі).
- Дзіцячы сад кампенсавальнага віду — спецыялізаваныя і санаторныя. У такіх садках робіцца карэкцыя нейкіх хранічных захворванняў. У спецыялізаваных садках, у адрозненне ад санаторных, дзеці з хранічнымі захворваннямі могуць хадзіць у тыя ж групы, што і здаровыя дзеці. Кампенсавальныя і камбінаваныя садкі прыцягваюць да працы больш рознапланавых спецыялістаў, галоўным чынам медыкаў.
У залежнасці ад віду дзіцячага саду будзе вар'іравацца і праграма навучання, і колькасць дзяцей у групе, і якасць харчавання і цацак, і нават, шмат у чым, псіхалагічная атмасфера.
Гульні ў дзіцячым садзе
Для дзяцей дашкольнага ўзросту гульня мае асаблівае значэнне, бо гульня для іх — і навука, і праца, і спосаб спазнання навакольнага свету, і форма выхавання.