Падшыпнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Removing "Plainbearing.jpg", it has been deleted from Commons by Ellin Beltz because: Copyright violation, see c:Commons:Licensing.
Радок 20: Радок 20:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БЭ|11}}
* {{кніга|загаловак=Химический словарь школьника|адказны=Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская|месца=Мн.|выдавецтва=Народная асвета|год=1990|старонкі=|старонак=255|isbn=5-341-00127-3|тыраж=75 000}}{{ref-ru}}
* {{кніга|загаловак=Химический словарь школьника|адказны=Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская|месца=Мн.|выдавецтва=Народная асвета|год=1990|старонкі=|старонак=255|isbn=5-341-00127-3|тыраж=75 000}}{{ref-ru}}



Версія ад 21:33, 15 красавіка 2017

Падшыпнікі качэння

Падшыпнік — апора вярчальных дэталей (валоў, восей), якая ўспрымае ад іх нагрузку і забяспечвае свабоднае іх вярчэнне. Шырока выкарыстоўваецца ў машынах, механізмах, прыладах і інш.

Падшыпнік качэння

Будова падшыпніка качэння. (1 — знешняе кольца, 2 — шарык, 3 — сепаратар, 4 — дарожка качэння, 5 — унутранае кольца)

Падшыпнікі качэння складаюцца з унутранага і вонкавага кольцаў, цел качэння (шарыкаў ці ролікаў) і сепаратара, які утрымлівае целы качэння на пэўнай адлегласці адно ад аднаго Целы качэння верцяцца паміж паверхняй дэталі (вала) і апоры, значна зніжаюць трэнне. Бываюць шарыкавыя і ролікавыя (цыліндрычныя, канічныя, сферычныя, сфераканічныя); адна-, двух- і шматрадныя; радыяльныя, радыяльна-ўпорныя, упорныя (падпятнікі), розных памераў і класаў дакладнасці.

Каб зменшыць трэнне, знос і награванне падшыпнікі змазваюць змазачнымі матэрыяламі.

Падшыпнік слізгання

У падшыпніку слізгання цапфа вала слізгае непасрэдна па апорнай паверхні, якая бывае цыліндрычнай, канічнай ці шаравой формы. Такія падшыпнікі працуюць ва ўмовах паўвадкаснага і вадкаснага трэння. Звычайна гэты падшыпнік — адтуліна з нераздымнай утулкай (ці з двума паўцыліндрычнымі раздымнымі ўкладышамі) з антыфрыкцыйнага матэрыялу, у якой размешчаны вярчальны вал.

Пры вырабе такіх падшыпнікаў выкарыстоўваецца бабіт[1].

Гідрастатычны падшыпнік

Зноскі

  1. Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)

Літаратура

Спасылкі