Страматаліты: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Новая старонка: 'thumb|Страматаліты, [[Заходняя Аўстралія]] '''Страматаліты''' ({{lang-grc...' |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Lake_Thetis-Stromatolites-LaRuth.jpg|thumb|Страматаліты, [[Заходняя Аўстралія]]]] |
[[Файл:Lake_Thetis-Stromatolites-LaRuth.jpg|thumb|Страматаліты, [[Заходняя Аўстралія]]]] |
||
''' |
'''Страматалі{{націск}}ты''' ({{lang-grc|στρῶμα}} «подсціл» і {{lang-grc2|λίθος}} «камень») — карбанатныя нарасці водарасцевага паходжання, з пукатай ці няроўнай паверхняй і складанай плойчатай унутранай слаістасцю, якія ўтвараюцца на дне вадаёмаў (старажытных і сучасных). Складаная частка рыфагенных пабудоў — біястром, біягерм і інш. |
||
У выкапнёвым стане вядомы з [[дакембрый|дакембрыю]]. Арганічныя рэшткі — прадукты жыццядзейнасці [[сіне-зялёныя водарасці|сіне-зялёных водарасцей]]<ref>Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003.</ref>. |
У выкапнёвым стане вядомы з [[дакембрый|дакембрыю]]. Арганічныя рэшткі — прадукты жыццядзейнасці [[сіне-зялёныя водарасці|сіне-зялёных водарасцей]]<ref>Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003.</ref>. |
Версія ад 23:00, 19 жніўня 2017
Страматалі́ты (стар.-грэч.: στρῶμα «подсціл» і λίθος «камень») — карбанатныя нарасці водарасцевага паходжання, з пукатай ці няроўнай паверхняй і складанай плойчатай унутранай слаістасцю, якія ўтвараюцца на дне вадаёмаў (старажытных і сучасных). Складаная частка рыфагенных пабудоў — біястром, біягерм і інш.
У выкапнёвым стане вядомы з дакембрыю. Арганічныя рэшткі — прадукты жыццядзейнасці сіне-зялёных водарасцей[1].
Страматаліты — утварэнні мелкаводнай часткі цёплых вадаёмаў рознай ступені салёнасці, з нязначным удзелам у асадканамнажэнні тэрыгеннага матэрыялу і адносна спакойным гідрадынамічным рэжымам. Бываюць да некалькіх мтраў у падэшве і да 1—2 метраў у вышыню. Паводле знешняй марфалогіі і ўнутранай структуры вылучаюцца пластавыя, слупкаватыя, жаўлакападобныя і інш. Добрыя калектары, таму могуць умяшчаць нафту, прыродныя газы, расолы, прэсныя і мінеральныя воды.
Выкарыстоўваюцца для ўдакладнення фацыяльных умоў і раслянення разрэзаў, асабліва важныядля стратыграфічнага расчлянення верхнепратэразойскіх адкладаў, дзе іншыя арганічныя рэшткі трапляюцца рэдка.
Зноскі
- ↑ Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003.
Літаратура
- Ур'еў І. І. Страматаліты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.