Віртуальная машына: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Адкат версіі 2747539 аўтарства 91.237.138.3 (размова) дробны вандалізм
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:VirtualBox2.png|300px|thumb|[[Fedora]] запушчана ў [[VirtualBox]] на [[Ubuntu]]]]
[[Выява:VirtualBox2.png|300px|thumb|[[Fedora]] запушчана ў [[VirtualBox]] на [[Ubuntu]]]]
'''Віртуальная машына''' (ВМ, аng.piotrek) —
'''Віртуальная машына''' (ВМ, ад {{lang-en|virtual machine}}) —
* праграмная і/ці апаратная сістэма, якая [[Эмуляцыя|эмулюе]] [[апаратнае забеспячэнне]] нейкай [[Апаратная платформа камп'ютара|платформы]] (target — мэтавая, ці гасцявая платформа) і выконвае праграмы для target-платформы на host-платформе (host — хост-платформа, платформа-гаспадар)
* праграмная і/ці апаратная сістэма, якая [[Эмуляцыя|эмулюе]] [[апаратнае забеспячэнне]] нейкай [[Апаратная платформа камп'ютара|платформы]] (target — мэтавая, ці гасцявая платформа) і выконвае праграмы для target-платформы на host-платформе (host — хост-платформа, платформа-гаспадар)
* ці якая [[віртуалізацыя|віртуалізуе]] нейкую платформу і стварае на ёй асяроддзі, якія ізалююць адзін ад аднаго праграмы і нават аперацыйныя сістэмы (гл.: [[пясочніца, бяспека|пясочніца]]);
* ці якая [[віртуалізацыя|віртуалізуе]] нейкую платформу і стварае на ёй асяроддзі, якія ізалююць адзін ад аднаго праграмы і нават аперацыйныя сістэмы (гл.: [[пясочніца, бяспека|пясочніца]]);

Версія ад 17:29, 8 верасня 2017

Fedora запушчана ў VirtualBox на Ubuntu

Віртуальная машына (ВМ, ад англ.: virtual machine) —

  • праграмная і/ці апаратная сістэма, якая эмулюе апаратнае забеспячэнне нейкай платформы (target — мэтавая, ці гасцявая платформа) і выконвае праграмы для target-платформы на host-платформе (host — хост-платформа, платформа-гаспадар)
  • ці якая віртуалізуе нейкую платформу і стварае на ёй асяроддзі, якія ізалююць адзін ад аднаго праграмы і нават аперацыйныя сістэмы (гл.: пясочніца);
  • таксама спецыфікацыя нейкага вылічальнага асяроддзя (напрыклад: «віртуальная машына мовы праграмавання Сі»).

Віртуальная машына выконвае нейкі машынна-незалежны код (напрыклад, байт-код, шыты код, p-код) ці машынны код рэальнага працэсара. Апроч працэсара, ВМ можа эмуляваць работу як асобных кампанентаў апаратнага забеспячэння, так і рэальнага камп'ютара цалкам (уключаючы BIOS, аператыўную памяць, цвёрды дыск і іншыя перыферыйныя прылады). У апошнім выпадку ў ВМ, як і на рэальны камп'ютар, можна ўсталяваць аперацыйныя сістэмы (напрыклад, Windows можна запускаць у віртуальнай машыне пад Linux ці наадварот). На адным камп'ютары можа функцыянаваць некалькі віртуальных машын (гэта можа выкарыстоўвацца для імітацыі некалькіх сервераў на адным рэальным серверы з мэтай аптымізацыі ўжывання рэсурсаў сервера).

Тэорыя

Канцэпцыя віртуальнай машыны як сукупнасці рэсурсаў, якія эмулююць паводзіны рэальнай машыны, з'явілася ў Кембрыджы ў канцы 1960-х гадоў як пашырэнне канцэпцыі віртуальнай памяці манчэстэрскай вылічальнай машыны шаблон не падтрымлівае такі сінтаксіс.[1] У цэлым вылічальны працэс вызначаецца ў межах гэтай канцэпцыі зместам той рабочай прасторы памяці, да якой ён мае доступ. Пры ўмове, што пэўная сітуацыя ў гэтай рабочай прасторы адпавядае чаканай, працэс не мае аніякіх сродкаў для вызначэння таго, ці з'яўляецца прадстаўлены рэсурс сапраўды фізічным рэсурсам гэтага тыпу, альбо ж ён імітаваны дзеяннямі іншых рэсурсаў, якія прыводзяць да аналагічных зменаў змесціва рабочай прасторы працэсу.

Напрыклад, працэс не можа вызначыць, ці манапольна ён ужывае працэсар альбо ж у рэжыме мультыпраграмавання разам з іншымі працэсамі. У віртуальнай машыне аніводны працэс не можа манапольна ўжываць адвольны рэсурс, і ўсе сістэмныя рэсурсы лічацца рэсурсамі патэнцыйна сумеснага выкарыстання. Акрамя таго, ужыванне віртуальных машын забяспечвае развязку паміж некалькімі карыстальнікамі, якія працуюць у адной вылічальнай сістэме, забяспечваючы пэўны ўзровень абароны даных.

Ідэя віртуальнай машыны палягае ў падмурку цэлага шэрагу аперацыйных сістэм, у прыватнасці, IBM VM/CMS (і яе савецкага клону СВМ) і DEC VAX/VMS.

Ужыванне

Віртуальныя машыны могуць выкарыстоўвацца для наступных мэт:

Вядомыя віртуальныя машыны

Некаторыя вядомыя віртуальныя машыны:

Асяроддзі моў праграмавання
Аперацыйныя сістэмы і гіпервізары
Аўтаномныя эмулятары камп'ютараў

Гл. таксама

Зноскі

  1. Толковый словарь по вычислительным системам = Dictionary of Computing / Под ред. В. Иллингуорта и др.: Пер. с англ. А. К. Белоцкого и др.; Под ред. Е. К. Масловского. — М.: Машиностроение, 1990. — 560 с. — ISBN 5-217-00617-X (СССР), ISBN 0-19-853913-4 (Великобритания).
  2. F-Secure Weblog : Monthly Archives — March of 2006

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Compu-soft-stub