Віртуальная машына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fedora запушчана ў VirtualBox на Ubuntu

Віртуальная машына (ВМ, ад англ.: virtual machine) —

  • праграмная і/або апаратная сістэма, якая эмулюе апаратнае забеспячэнне нейкай платформы (target — мэтавая, або гасцявая платформа) і выконвае праграмы для target-платформы на host-платформе (host — хост-платформа, платформа-гаспадар)
  • ці якая віртуалізуе нейкую платформу і стварае на ёй асяроддзі, якія ізалююць адну ад адной праграмы і нават аперацыйныя сістэмы (гл.: пясочніца);
  • таксама спецыфікацыя нейкага вылічальнага асяроддзя (напрыклад: «віртуальная машына мовы праграмавання Сі»).

Віртуальная машына выконвае нейкі машынна-незалежны код (напрыклад, байт-код, шыты код, p-код) або машынны код рэальнага працэсара. Апроч працэсара, ВМ можа эмуляваць работу як асобных кампанентаў апаратнага забеспячэння, так і рэальнага камп’ютара цалкам (уключаючы BIOS, аператыўную памяць, цвёрды дыск і іншыя перыферыйныя прылады). У апошнім выпадку ў ВМ, як і на рэальны камп’ютар, можна ўсталяваць аперацыйныя сістэмы (напрыклад, Windows можна запускаць у віртуальнай машыне пад Linux ці наадварот). На адным камп’ютары можа функцыянаваць некалькі віртуальных машын (гэта можа выкарыстоўвацца для імітацыі некалькіх сервераў на адным рэальным серверы з мэтай аптымізацыі ўжывання рэсурсаў сервера).

Тэорыя[правіць | правіць зыходнік]

Канцэпцыя віртуальнай машыны як сукупнасці рэсурсаў, якія эмулююць паводзіны рэальнай машыны, з’явілася ў Кембрыджы ў канцы 1960-х гадоў як пашырэнне канцэпцыі віртуальнай памяці манчэстэрскай вылічальнай машыны Atlas (англ.).[1] У цэлым вылічальны працэс вызначаецца, у межах гэтай канцэпцыі, зместам той рабочай прасторы памяці, да якой ён мае доступ. Пры ўмове, што пэўная сітуацыя ў гэтай рабочай прасторы адпавядае чаканай, працэс не мае аніякіх сродкаў для вызначэння таго, ці з’яўляецца прадстаўлены рэсурс сапраўды фізічным рэсурсам гэтага тыпу, або ён імітаваны дзеяннямі іншых рэсурсаў, якія прыводзяць да аналагічных змен змесціва рабочай прасторы працэсу.

Напрыклад, працэс не можа вызначыць, ці манапольна ён ужывае працэсар або ў рэжыме мультыпраграмавання разам з іншымі працэсамі. У віртуальнай машыне аніводны працэс не можа манапольна ўжываць адвольны рэсурс, і ўсе сістэмныя рэсурсы лічацца рэсурсамі патэнцыйна сумеснага выкарыстання. Акрамя таго, ужыванне віртуальных машын забяспечвае раздзяленне паміж некалькімі карыстальнікамі, якія працуюць у адной вылічальнай сістэме, забяспечваючы пэўны ўзровень абароны даных.

Ідэя віртуальнай машыны палягае ў падмурку цэлага шэрагу аперацыйных сістэм, у прыватнасці, IBM VM/CMS (і яе савецкага клону СВМ) і DEC VAX/VMS.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Віртуальныя машыны могуць выкарыстоўвацца для наступных мэт:

Вядомыя віртуальныя машыны[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя вядомыя віртуальныя машыны:

Асяроддзі моў праграмавання
Аперацыйныя сістэмы і гіпервізары
Аўтаномныя эмулятары камп’ютараў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Толковый словарь по вычислительным системам = Dictionary of Computing / Под ред. В. Иллингуорта и др.: Пер. с англ. А. К. Белоцкого и др.; Под ред. Е. К. Масловского. — М.: Машиностроение, 1990. — 560 с. — ISBN 5-217-00617-X (СССР), ISBN 0-19-853913-4 (Великобритания).
  2. F-Secure Weblog : Monthly Archives — March of 2006

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]