Калгуеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 26 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q216161 (translate me)
др Artsiom91 перайменаваў старонку Востраў Калгуеў у Калгуеў па-над перасылкай
(Няма розніцы)

Версія ад 15:33, 8 кастрычніка 2017

Размяшчэнне вострава Калгуеў
Карта вострава

Калгуеўвостраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на ўсходзе Баранцава мора. Адносіцца да Архангельскай вобласці.

Плошча вострава складае 3495,5 км². Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і размешчаны ў 75 км ад мацерыка.

Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Паверхня ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі; паўднёвая частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот.

Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расліннасць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоній марскіх птушак, фаўна на востраве прадстаўлена лісіцамі.

На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.

Тапаграфичiчныя карты