Паскарэнне: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: pnb:اسراع |
др робат Дадаем: az:Təcil |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
[[arz:عجله]] |
[[arz:عجله]] |
||
[[ast:Aceleración]] |
[[ast:Aceleración]] |
||
[[az:Təcil]] |
|||
[[be-x-old:Паскарэньне]] |
[[be-x-old:Паскарэньне]] |
||
[[bg:Ускорение]] |
[[bg:Ускорение]] |
Версія ад 17:01, 21 жніўня 2009
Паскарэнне – фізічная вектарная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка цела (матэрыяльны пункт) змяняе хуткасць свайго руху. Паскарэнне з'яўляецца важнай кінематычнай характарыстыкай матэрыяльнага пункта.
Сярэдняе і імгненнае паскарэнне
Сярэдняе паскарэнне матэрыяльнага пункта на некаторым адрэзку часу – гэта адносіна змянення яго хуткасці, што адбылося за гэты час, да працягласці гэтага адрэзку:
Імгненнае паскарэнне матэрыяльнага пункта ў некаторы момант часу – гэта ліміт яго сярэдняга паскарэння пры . Маючы на ўвазе вызначэнне вытворчай функцыі, імгненнае паскарэнне можна вызначыць як вытворчую ад хуткасці па часе:
Тангенцыяльнае і нармальнае паскарэнне
Калі запісаць хуткасць як , дзе – орт датычнай да траекторыі руху, то (у двухмернай сістэме каардынат):
,
дзе - вугал між вектарам хуткасці і оссю абсцыс; - орт нармалі да хуткасці.
Такім чынам,
,
дзе - тангенцыяльнае паскарэнне, - нармальнае паскарэнне.
Улічваючы, што вектар хуткасці накіраваны па датычнай да траекторыі руху, то – гэта орт нармалі да траекторыі руху, які накіраваны да цэнтра крывізны траекторыі. Такім чынам, нармальнае паскарэнне накіравана да цэнтра крывізны траекторыі, у той час як тангенцыяльнае – па датычнай да яе. Тангенцыяльнае паскарэнне характарызуе хуткасць змены велічыні хуткасці, у той час як нармальнае характарызуе хуткасць змены яе напрамку.
Рух па крывалінейнай траекторыі ў кожны момант часу можна прадставіць як вярчэнне вакол цэнтра крывізны траекторыі з вуглавой хуткасцю , дзе r – радыус крывізны траекторыі. У такім разе
Вымярэнне паскарэння
Паскарэнне вымяраецца ў метрах (падзеленых) на секунду ў другой ступені (м/с2). Велічыня паскарэння вызначае, наколькі зменіцца хуткасць цела за адзінку часу, калі яно будзе пастаянна рухацца з такім паскарэннем. Напрыклад, цела, што рухаецца з паскарэннем 1 м/с2 за кожную секунду змяняе сваю хуткасць на 1 м/с.