Орт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літоўскі орт 1664 года

Орт (ням.: Ort — чвэрць) — срэбная манета наміналам у ¼ (16 ст. — 17 ст.), 1/5 і 1/8 (18 ст.) талера. манета чаканілася напачатку на землях сучаснай Германіі (Брандэнбург, Прусія) і звалася ортсталерам, а потым распаўсюдзілася ў Даніі, Нарвегіі.

Рэч Паспалітая[правіць | правіць зыходнік]

У Рэчы Паспалітай першыя орты былі адчаканены ў 1608 годзе ў Гданьску на гарадскім манетным двары. Такім чынам Гданьск хацеў забяспечыць сябе якаснай валютай дзеля разлікаў з Еўропай. На аверсе — выява караля, на рэверсе — герб горада. Вага 6,80 грам, пасля змяншалася.

Дзяржаўная чаканка каронных ортаў пачалося толькі ў 1618 годзе ў Быдгашчы. На каронных ортах на аверсе выява караля, на рэверсе — дзяржаўны герб Рэчы Паспалітай. Пад час панавання Аўгуста III орт прыраўнялі да тымфа, пасля чаго той перастаў існаваць як асобны намінал. Апошні орт Рэчы Паспалітай быў адчаканены ў 1766 годзе.

У Вялікім Княстве Літоўскім орты адчаканіліся толькі адзін год — у 1664 годзе на манетным двары Вільні. На аверсе выява тагачаснага караля Яна Казіміра, на рэверсе — Пагоня і лічба 18 (18 грошаў).

Месцы чаканкі[правіць | правіць зыходнік]

Манетныя двары ВКЛ[правіць | правіць зыходнік]

  • Вільня — 1664 (на рэверсе літоўскага орта адчаканена Пагоня замест герба РП)

Дзяржаўныя каронныя манетныя двары[правіць | правіць зыходнік]

Градскія манетныя двары[правіць | правіць зыходнік]