Зямля Вікторыі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://vivovoco.rsl.ru/VV/JOURNAL/NATURE/03_07/ANTAWOM.HTM VIVOS VOCO: М. А. Преображенская, Л. М. Саватюгин, «…Женские имена на карте Антарктики»] |
* [http://vivovoco.rsl.ru/VV/JOURNAL/NATURE/03_07/ANTAWOM.HTM VIVOS VOCO: М. А. Преображенская, Л. М. Саватюгин, «…Женские имена на карте Антарктики»] |
||
{{Antarctica-geo-stub}} |
|||
[[Катэгорыя:Геаграфія Антарктыды]] |
[[Катэгорыя:Геаграфія Антарктыды]] |
Версія ад 23:38, 6 лістапада 2019
Зямля Вікторыі (англ.: Victoria Land) — раён Антарктыды, абмежаваны з усходу морам Роса і шэльфавым ледніком Роса, з захаду — зямлёй Уілкса. Размяшчаецца паміж 142° і 170° у. д. і працягваецца на поўдзень да 78° пд. ш. Заходняя частка ўяўляе сабою горнае плато з вышынямі да 4025 м (гара Лістэр). Магутнасць лёду ў цэнтральнай частцы зямлі Вікторыі перавышае 2000—2500 м.
Зямля Вікторыі была адкрыта ў студзені 1841 года экспедыцыяй Джэймса Кларка Роса і названа ў гонар каралевы Вікторыі. У 1911—14 гг. рэгіён быў даследаваны экспедыцыяй Дугласа Моўсана.
Да рэгіёна адносяць хрыбты Трансантарктычных гор і сухія даліны Мак-Мёрда. Частка зямлі Вікторыі адносіцца да тэрыторыі Роса.
На ўзбярэжжы Зямлі Вікторыі на працягу 20 гадоў (1971—1991) працавала савецкая станцыя Ленінградская, якая была раскансервавана ў сезон 2007—2008 гг.