Вянок: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Заменена гiперспасылка: была недзеючая спасылка на рускай мове: "Кольца (геаметрыя)", зараз спасылка на артыкул: "Кальцо (алгебра)". Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
др Выделена спасылка на неiснуючы артыкул Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Godward-Tranquillity-1914 detail2.jpg|thumb|Фрагмент карціны англійскага мастака [[Джон Уільям Годвард|Джона Уільяма Годварда]] «Спакой» (1914)]]'''Вяно́к''' — плеценае ў выглядзе |
[[Выява:Godward-Tranquillity-1914 detail2.jpg|thumb|Фрагмент карціны англійскага мастака [[Джон Уільям Годвард|Джона Уільяма Годварда]] «Спакой» (1914)]]'''Вяно́к''' — плеценае ў выглядзе кальца ўпрыгожванне з [[кветкі|кветак]], [[ліст|лісцяў]], галінак (часам таксама і з матэрыялаў, якія імітуюць натуральныя). |
||
__TOC__ |
__TOC__ |
||
[[Выява:31-primavera,Taccuino Sanitatis, Casanatense 4182..jpg|left|thumb|250px|Пляценне вянкоў. Ілюстрацыя з медыцынскага трактата [[XIV ст.]] «''Tacuina sanitatis''»]] |
[[Выява:31-primavera,Taccuino Sanitatis, Casanatense 4182..jpg|left|thumb|250px|Пляценне вянкоў. Ілюстрацыя з медыцынскага трактата [[XIV ст.]] «''Tacuina sanitatis''»]] |
Версія ад 10:59, 10 верасня 2020
Вяно́к — плеценае ў выглядзе кальца ўпрыгожванне з кветак, лісцяў, галінак (часам таксама і з матэрыялаў, якія імітуюць натуральныя).
Гісторыя
У антычнай Грэцыі вянкамі ўзнагароджвалі пераможцаў музычных і спартыўных спаборніцтваў. Пераможцаў Піфійскіх гульняў узнагароджвалі вянком з лаўровага лісця. Ужо ў V стагоддзі да нашай эры вянок стаў агульнапрынятым сімвалам перамогі.
У Рымскай імперыі вянкі ўручаліся як узнагароды, напрыклад, corona civica (вянок з дубовага лісця) за выратаванне грамадзяніна Рыма з небяспечнага для жыцця становішчы ці corona muralis у выглядзе зубчастага вянка для тых, хто падчас аблогі ці штурму першымі ступілі на варожую гарадскую сцяну.
Пазней сталі замяняць арганічны матэрыял на метал, і з вянка развілася карона. Будучы элементам строя ўдзельнікаў абрадаў ці хатніх жывёльных, жылых і гаспадарчых пабудоў, вянок часта служыў засцярогам ад нячыстай сілы, сурокаў. Рытуальнае выкарыстанне яго звязана з асэнсаваннем вянка як круга, што збліжае вянок з іншымі прадметамі, якія мелі адтуліну (кольца, абруч, калач). Вядомая паганская традыцыя — у дзень Івана Купала дзяўчыны кідалі вянкі ў ваду і варажылі: «вянок, які тоне — смерць, які плыве — замужжа».
Калядны вянок
У шматлікіх краінах у перадкалядны час можна ўбачыць калядны вянок — упрыгажэнне ў форме вянка з яловых галінак з чатырма свечкамі, якія замацоўваецца вертыкальна ці ўстанаўліваецца на стол.
Пахавальны вянок
Атрыбут пахавальных працэсій ці цырымоній. Ускладаецца на магілы, масавыя пахаванні, да помнікаў і манументаў у знак павагі да памяці нябожчыка. Вырабляецца, як правіла, са штучных кветак. Можа мець спецыяльныя жалобныя стужкі з надпісамі.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вянок (Wreaths)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вянок з кветак (Flower wreaths)