Словазлучэнне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: вікіфікацыя, афармленне
Радок 26: Радок 26:
Словазлучэнне — спалучэнне толькі паўназначных слоў.
Словазлучэнне — спалучэнне толькі паўназначных слоў.


==Літаратура==
== Літаратура ==
*Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л.І.Бурак. − Мінск: Універ-кае, 1987.
* ''[[Леанід Іванавіч Бурак|Бурак Л. І.]]'' Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л. І. Бурак. − Мінск: Універсітэцкае, 1987.
*Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А. А.Лукашанец. Мінск : Беларус. навука, 2009.
* Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. [[Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец|А. А. Лукашанец]]. — Мінск: Беларуская навука, 2009.


{{Сінтаксіс}}
{{Сінтаксіс}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Сінтаксіс]]
[[Катэгорыя:Сінтаксіс]]

Версія ад 05:48, 21 лістапада 2020

Словазлучэнне ў лінгвістыцы — дапаможная сінтаксічная адзінка, утвораная ў выніку аб'яднання двух ці больш самастойных слоў або словаформ, якія граматычна і па сэнсе звязаныя паміж сабой і абазначаюць пэўнае паняцце.

Словазлучэнне і слова

Адрозненне

  • Словы з'яўляюцца простымі назвамі прадметаў, а словазлучэнні выступаюць як складаныя або разгорнутыя назвы адпаведных з'яў.

Падабенства

  • Як і словы, словазлучэнні служаць для абазначэння пэўных прадметаў ці з'яў аб'ектыўнай рэчаіснасці і з'яўляюцца структурным матэрыялам сказу.
  • Словазлучэнне, як і слова (калі яно змяняецца), мае сістэму формаў.

Словазлучэнне і сказ

Адрозненне

  • Словазлучэнні не маюць сэнсава-граматычнай і інтанацыйнай самастойнасці і не выражаюць закончанай думкі (не з'яўляюцца асобным паведамленнем). Словазлучэнні — гэта часткі сказа, і толькі ў сказе яны набываюць канкрэтнае значэнне і выконваюць тую ці іншую функцыю. Некаторыя словазлучэнні могуць супадаць па форме з самастойнымі сказамі, але ніколі не супадаюць з імі па сваёй функцыі.
  • Словазлучэнне ў адрозненне ад сказа камунікатыўнай адзінкай не з'яўляецца.

Падыходы да трактоўкі словазлучэння

Лексікалагічная трактоўка

Вузкі аспект разумення словазлучэння.

Словазлучэнне разглядаецца толькі як спалучэнне 2 ці больш паўназначных словаў. У беларускім мовазнаўстве гэтай трактоўкі трымаюцца А. І. Наркевіч, Л. П. Падгайскі, М. С. Яўневіч, А. Я. Міхневіч і іншыя.

Сінтаксічная трактоўка

  • Вельмі шырокі аспект (Г. Н. Клюсаў).

Словазлучэнне — любое двухчленнае спалучэнне (службовае слова і знамянальнае, або службовае слова і службовае).

  • Больш вузкі аспект (Л. І. Бурак).

Словазлучэнне — спалучэнне толькі паўназначных слоў.

Літаратура

  • Бурак Л. І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л. І. Бурак. − Мінск: Універсітэцкае, 1987.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Беларуская навука, 2009.

Шаблон:Сінтаксіс