Леанід Іванавіч Бурак
Леанід Іванавіч Бурак | |
---|---|
Леанід Іванавіч Бурак | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1930 ці 1930[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1996[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, прафесар, мовазнавец, Q112118884?, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Леанід Іванавіч Бура́к[2] (23 сакавіка 1930 — 1996) — вучоны ў галіне мовазнаўства, педагог, доктар філасофскіх навук (1980), прафесар (1982). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1990)[3].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Кульшыно Вілейскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР, з 1966 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Займаўся даследаваннямі сучаснай беларускай мовы, яе сінтаксісам і пунктуацыяй. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, шэрагу вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў[4]. Сааўтар акадэмічнага выдання «Граматыка беларускай мовы» (Т. 1, 1962; т. 2, 1966), падручніка «Курс сучаснай беларускай мовы: Сінтаксіс»(1959), нарматыўнага даведніка «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987)[4].
Сярод апублікаванага:
- Пунктуацыя беларускай мовы (1969, 3-е выд. 1982),
- Сучасная беларуская мова (1974, 2-е выд. 1985),
- Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: Практыкум (1993, у сааўтарстве).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Ветэран працы»[3],
- граматы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ 3,0 3,1 Нашы выпускнікі. Бурак Леанід Іванавіч (1930-1996) // Філалагічны факультэт БДУ
- ↑ 4,0 4,1 Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Леаніда Іванавіча Бурака
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бурак Леанід Іванавіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі ў 1996 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Дактары філасофскіх навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Мовазнаўцы СССР
- Мовазнаўцы Беларусі
- Педагогі СССР