Памела: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
better pic |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Таксон |
{{Таксон |
||
| name = Памела |
| name = Памела |
||
| image file = |
| image file = Pomelo fruit.jpg |
||
| image title = |
| image title = |
||
| image descr = |
| image descr = |
Версія ад 19:25, 31 снежня 2020
Памела | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Citrus grandis | |||||||||||||||||||||||
|
Памела, Пампельмус (Citrus maxima, Citrus grandis) — від раслін з роду цытрусаў; гэтак жа называюцца і плады гэтай расліны.
Назва паходзіць ад англійскага слова pomelo, pummelo і pumelo. Гэта слова паходзіць ад нідэрландскага pompelmoes.
Біялагічнае апісанне
Памела — вечназялёнае дрэва вышынёй да 15 метраў з шарападобнай кронай. Лісце буйное, кветкі белыя, дыяметрам ад 3 да 7 см, адзіночныя або ад 2 да 10 у суквецці. Плод пакрыты тоўстай лупінай, падзелены на буйныя дзелькі, ушчыльненыя жорсткай перагародкай, усярэдзіне кожнай дзелькі можа быць семя. Колер спелых пладоў — ад бледна-зялёнага да жоўтага, па памеры яны буйнейшыя за грэйпфрут, адрозніваюцца ад яго таксама больш буйнымі, пругкімі валокнамі. Памела лічыцца самым буйным з цытрусавых. Маса плоду можа дасягаць 10 кілаграмаў, дыяметр — 30 сантыметраў. Лупіна звычайна тоўстая. Смак кіслява-салодкі з ноткамі горычы. Мякаць памела больш сухая, чым у іншых цытрусавых.
Каларыйнасць, хімічны састаў
Каларыйнасць 100 г мякаці плода — 25—39 ккал.
У пладах утрымліваецца:
- 7,6—11,1 % сухіх рэчываў
- 0,5—0,7 % бялку
- 0,1—0,3 % тлушчу
- 0,4—0,8 % абалоніны
- 0,4—0,7 % попелы
Мінеральны састаў:
Вітамінавы комплекс:
- вітамін З 30—53 мг/100 г
- бэта-каратын да 30 мг/100 г
- вітамін В1 0,04—0,07 мг/100 г
- вітамін В2 0,02 мг/100 г
- вітамін В5 0,2—0,3 мг/100 г
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».