Лабрадор (мінерал): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Лабрадор, мінерал у Лабрадор (мінерал): ВП:НА
др →‎Літаратура: афармленне
Радок 11: Радок 11:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|9|||83}}
* БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.83


{{Commonscat|labradorite}}
{{Commonscat|labradorite}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Мінералы кальцыю]]
[[Катэгорыя:Мінералы кальцыю]]
[[Катэгорыя:Мінералы натрыю]]
[[Катэгорыя:Мінералы натрыю]]

Версія ад 06:43, 16 студзеня 2021

Лабрадор — мінерал з групы плагіяклазаў асноўнага складу, алюмасілікат кальцыю і натрыю. Названы ад паўвострава Лабрадор, дзе быў упершыню знойдзены (1770).

Колер шэры, зеленавата-шэры, цёмна-шэры. Бляск шкляны. На цёмна-шэрым фоне можна ўбачыць блікі зялёнага, сіняга, жоўтага або чырвонага колеру. Рысы не дае. Спайнасць дасканалая ў двух напрамках. Злом няроўны, ступеньчаты. Вугал паміж плоскасцямі спайнасці на 3,5—4° меншы за прамы. Шчыльнасць 2,6. Сінгонія трыклінная. Натрава-вапнавы палявы шпат. Аморфная сумесь двух мінералаў альбіту і анартыту; працэнтная колькасць анартыту — 51—70%. Цвёрдасць — 6.5. Суцэльны буйназярністы; крышталі рэдкія.

Вядомы радовішчы ва Украіне. Сустракаецца ў габра-базальтавых пародах крышталічнага фундамента. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і дэкаратыўны камень.

У некаторых мовах завецца таксама лабрадарытам (анг. Labradorite), што можа прыводзіць да блытаніны з горнай пародай лабрадарытам.

Літаратура