Лабрадор (паўвостраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Лабрадор)
Jump to navigation Jump to search
Лабрадор
55° пн. ш. 69° з. д.HGЯO
АкваторыіГудзонаў заліў, Атлантычны акіян
Краіна
Лабрадор (паўвостраў) (Канада)
Лабрадор
Лабрадор
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Лабрадор[1] (фр.: péninsule du Labrador, англ.: Labrador Peninsula) — паўвостраў на ўсходзе Канады. Займае правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор і Квебек.

Лабрадор (Labrador, ад партуг. Lavrador — земляроб). Абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, заліў Св. Лаўрэнція[1], Гудзонава праліва[1] і Гудзонава заліва[1]. Берагі на поўначы і захадзе пераважна нізкія, месцамі шхерныя. Усходняе ўзбярэжжа высокае, берагі фіёрдавыя, на поўдні — прамалінейныя. Плошча больш за 1,6 млн км². Складзены дакембрыйскі пародамі (граніты, гнейс, габра). У геалагічным дачыненні — частка Канадскага шчыта[1], араграфічным — усходняя вобласць Лаўрэнційскага ўзвышша[1]. Паверхня ўзгорыстая са слядамі чацвярцічнага зледзянення. Усходні край прыпадняты (горы Торнгат[1], 1621 м), у цэнтры — шырокае Азёрнае плато[1] вышынёй 500—800 м. З поўначы на поўдзень працягваецца адна з найбуйнейшых у свеце руданосных зон (гл. жалезарудны пояс Лабрадор[1]). Клімат субарктычны і ўмераны; знаходзіцца пад моцным уплывам Паўночнага Ледавітага акіяна (Гудзонава заліва) і халоднага Лабрадорскага цячэння[1]. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −28 °C на паўночным захадзе да −12 °C на паўднёвым усходзе, ліпеня — ад 7 °C на поўначы да 18 °C на поўдні. Ападкаў ад 250 мм у год на поўначы да 1200 мм на поўдні. На большай частцы тэрыторыі Лабрадора распаўсюджаны шматгадовамёрзлыя грунты. Рэкі парожыстыя, несуднаходныя (самая буйная — Чэрчыль); шмат азёр (Містасіні, Смолвуд і інш), балот. Пераважная расліннасць — лесатундра і рэдкастойныя лясы з чорнай і белай елі, бальзамічнай піхты і лістоўніцы. На поўдні — тайговыя лясы, месцамі з прымешкай ліставых парод. Значныя пушныя рэсурсы (куніца, лісіца, рысь, андатра). Населена галоўным чынам узбярэжжа. Здабыча жалезнай руды. Пушны і рыбны промыслы. Гарады: Сет-Іль[1], Шэфервіл[1], Кууджуак[1], Лабрадор-Сіці[1].

У гонар паўвострава названы аднайменны мінерал.

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.