Заходняя Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
др робат Дадаем: uk:Західна Білорусія
Радок 50: Радок 50:
[[pl:Zachodnia Białoruś]]
[[pl:Zachodnia Białoruś]]
[[ru:Западная Белоруссия]]
[[ru:Западная Белоруссия]]
[[uk:Західна Білорусія]]

Версія ад 19:30, 28 снежня 2009

Шаблон:Вызнч — назва тэрыторыі Беларусі, якая адышла да Другой Рэчы Паспалітай паводле Рыжскага мірнага дагавору паміж Другой Рэччу Паспалітай з аднаго боку і Расіяй і Украінаю з другога. Сучасныя Брэсцкая, Гродзенская, часткі Мінскай і Віцебскай абласцей знаходзіліся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай да 17 верасня 1939 года. Палякі называлі гэтую тэррыторыю "крэсамі ўсходнімі", або Белапольшчынай.

Колькасць людзей - 4 млн.

Эканамічнае развіццё

З эканамічнага пункту погляду Заходняя Беларусь з'яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы. Пераважалі дробныя прадпрыемствы.

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля 90% насельніцтва (у Польшчы 63%). Захаоўаліся панскія маёнткі, сервітуты, прыватныя, дзяржаўныя, касцельныя, грамадскія фальваркі, была распаўсюджана дробная арэнда панскай і дзяржаўнай зямлі за адпрацоўкі ці частку ўраджаю, аплата працы натурай, цераспалосіца, шарваркі. Усё гэта стрымлівала працэс развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, не давала магчымасці вырашаць сацыяльныя праблемы насельніцтва. У 1921 землекарыстанне выглядала так: 10,8% належала дзяржаве, 0,3% — царкве, 88,4% — прыватным буйным і дробным уласнікам, 0,5% — іншым карыстальнікам. Існавалі буйная панская ўласнасць і вялікая колькасць беззямельных і малазямельных сялянскіх гаспадарак. 3866 памешчыкаў (зямельныя ўладанні кожнага больш за 100 га) складалі 1% усіх землеўладальнікаў, мелі ў сваім карыстанні 4210 тыс. га (больш за палову ўсёй прыватнаўласніцкай зямлі), каля 500 магнатаў валодалі больш як па 1000 га. Пры гэтым 48% гаспадарак мелі менш як па 5 га кожная. Таму большасць гаспадарак адчувала недахоп зямлі. Сервітутамі карысталіся 31 тыс. сялянскіх гаспадарак, 212 тыс. з'яўляліся цераспалоснымі. Нягледзячы на прыпыненне працэсу драбнення сялянскіх гаспадарак у выніку зямельнай рэформы 1925 (парцэляцыя, камасацыя), іх дэцэнтралізацыя не была пераадолена.[1]

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі вызначаюцца 4 фазы развіцця. 1919-24 характарызаваліся неспрыяльнай для вёскі інфляцыяй: сяляне пасля вайны ў асноўным адбудавалі свае гаспадаркі, але недахоп інвестыцый і нізкія цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю не спрыялі развшцю вытворчасці. Добрыя ўраджаі ў 1925-29 і высокія цэны на сельгаспрадукцыю садзейнічалі ўздыму гаспадарак. Грашовы даход з 1 га ў гаспадарцы з 5-10 га складаў 348 злотых, у 1928 — 586. У гэтыя гады сяляне куплялі зямлю, машыны, мінеральныя ўгнаенні, праводзілі меліярацыю, бралі крэдыты. Сусветны эканамічны крызіс, што пачаўся ў 1929, выклікаў зніжэнне цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю (у 1928 селянін атрымліваў за яе 100 злотых, у 1935 — 33). Павялічыліся падаткі, знізілася даходнасць, расла запазычанасць. Пры спагнанні нядоімак па даўгах улады праводзілі т. зв. ліцытацыі — сілай забіралі сялянскую маёмасць. Фаза пераадолення крызісу на вёсцы настала ў 1936, але гаспадаркі не дасягнулі перадкрызіснага стану. У сельскай гаспадарцы ўсталяваўся застой і пагаршэнне матэрыяльнага становішча сялян. Заходнебеларуская вёска была перанаселеная (каля 700 тыс. чал. свабоднай рабочай сілы), а прамысловасць не была ў стане скарыстаць яе. У 1925-38 з Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны эмігрыравала 78,1 тыс. чал. У час эканамічнага крызісу эміграцыя скарацілася, беззямельныя і малазямельныя сяляне працавалі на лесараспрацоўках, падзёншчыкамі.[2]

У міжваенны перыяд мала змянілася тэхналогія землеапрацоўкі: галоўная цяглавая сіла — конь, прылады працы — плуг, барана, каса, цэп і серп. Толькі ў заможных сялян з'явіліся сеялкі, ручныя малатарні, веялкі, сячкарні. Частка сялян займалася кавальствам, кравецтвам, шавецтвам, сталярствам, гарбарствам і інш.

У прамысловай вытворчасці Заходняй Беларусі было занята 6,9% насельніцтва. Рабочыя польскай нацыянальнасці працавалі на буйных прадпрыемствах і транспарце, яўрэйскай — у дробным рамястве; беларусы былі заняты пераважна ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, на прадпрыемствах па апрацоўцы мясцовай сыравіны — шкляных, цагельных, вінакурных заводах, млынах, у якасці сезонных рабочых. Канцэнтрацыя рабочай сілы была нізкая: больш за 100 чал. працавала толькі на 80 прадпрыемствах і больш за 500 чал. — на 6. Найбольшая колькасць рабочых была занята на 31 лесапільным заводзе і 14 фанерных фабрыках; на 34 млынах, піваварнях, броварах, тытунёвых фабрыках і 11 гутах працавала 2,2 тыс. рабочых, на 27 цагельных заводах — 1,2 тыс. Найбольш развітым у прамысловых адносінах было Беластоцкае ваяводства, дзе знаходзілася 100% тэкстыльшчыкаў, 86% гарбароў, 60% рабочых піваварных заводаў, 51% гутаў, 25% тартакоў. У Гродзенскім ваяводстве было сканцэнтравана 100% тытунёвай, 88% папяровай, 54% керамічнай і 48% шкляной вытворчасці. У Віленскім ваяврдстве рабочыя працавалі на прадпрыемствах харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай і гарбарнай прамысловасці. У Пінскім павеце болыыасць рабочых была занята на запалкавай і 4 фанерных фабрыках, у Лідскім павеце — на 10 лесапільных заводах, фабрыцы гумавых вырабаў «Ардаль», шклозаводзе «Нёман». 20 тыс. чал. працавалі ў вагонарамонтных майстэрнях і паравозных дэпо чыгуначных вузлоў у Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Вільні, Брэсце, Лунінцы. У 1928 у Беластоку налічвалася 8 тыс. тэкстыльшчыкаў. Больш за 46,8 тыс. чал. былі заняты ў гандлі, бытавым абслугоўванні і камунальнай гаспадарцы. На прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці ў розны час налічвалася 7-9 тыс. чал. Агульная колькасць рабочых у Заходняй Беларусі не перавышала 100 тыс., без уліку сезонных рабочых. На многіх прадпрыемствах машыны і механізмы адсутнічалі, пераважала ручная праца.[3]

Сацыяльныя правы аб 8-гадзінным рабочым дні, бальнічных касах, платных адпачынках і ахове працы, якія былі заваяваны рабочымі Польшчы ў 1918-19, у Заходняй Беларусі амаль не дзейнічалі. Рабочы дзень на прамысловых прадпрыемствах доўжыўся 10 гадзін, а на дробных ён увогуле не рэгламентаваўся і дасягаў 11-12 гадзін. Зарплата рабочых была ніжэйшая, чым у карэннай Полыычы. Так, калі сярэднегадзінная зарплата рабочага дрэваапрацоўчай прамысловасці ў Варшаўскім ваяводстве раўнялася 0,78 злотых, то ў Палескім — 0,42, Навагрудскім — 0,31; у цагельнай прамысловасці адпаведна 0,62 і 0,35 злотых. Часта яна вьдавалася не грашамі, а бонамі, якія можна было атаварыць у вызначаных крамах, дзе прадукты былі болыы дарагія і горшай якасці. Выплата заробку часта затрымлівалася. На нізкім узроўні была, а ў лясной прамысловасці наогул адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы, што часта прыводзіла да няшчасных выпадкаў. У 1923-28 на прадпрыемствах Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў іх здарылася 596, у т.л. 62 са смяротным вынікам. Пастаянным спадарожнікам рабочых было беспрацоўе. Паводле афіцыйных звестак у 1926 у Заходняй Беларусі была 21 тыс. беспрацоўных, у т.л. ў Беластоцкім ваяводстве — 13090 чал., Палескім — 1880, Навагрудскім — 910, Віленскім — 5020. У пошуках сродкаў існавання тысячы рабочых мусілі эмігрыраваць у іншыя краіны. Толькі частка зарэгістраваных беспрацоўных атрымлівала невялікую дапамогу на працягу некалькіх тьвдняў. Асабліва цяжка адбіўся на становішчы рабочых Заходняй Беларусі сусветны эканамічны крызіс 1929-30. Да 1930 прадукцыя прамысловасці скарацілася на 30-40%. У 1931 закрыліся запалкавыя фабрыкі ў Гродне, Брэсце, Слоніме і Міёрах, цэментны завод у Ваўкавыску. Эканамічны крызіс стаў трагедыяй для дробных рамеснікаў у мястэчках, якія ў асноўным працавалі на патрэбы вёскі. У 1933 эканамічны крызіс у Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, змяніўся дэпрэсіяй, а потым некаторым уздымам эканомікі.[4]

Палітычны лад

Палітычны рэжым атрымаў назву санацыі (аздараўлення). Сэнс гэтай назвы быў у тым,што Зах.Беларусь выконвала ролю буфера паміж СССР і капіталістычнымі краінамі.

На тэррыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся масавы рух супраць прыгнёту Польшчы.у першыя гады барацьба набыла партызанскі характар.Яна падтрымлівалася з боку як СССР,так і ўрада БНР,які знаходзіўся ў эміграцыі ў Коўне.

Да сярэдзіны 1920-х у нацыянальна-вызваленчым руху, яскарава вымалеўваліся два напрамкі:

  1. рэвалюцыйна-вызваленчы,які прадстаўляла КПЗБ, створаная ў 1923г. у Вільні, КСМЗБ, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў)
  2. нацыянальна-дэмакратычны-дэпутаты-беларусы выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі БНР, ТБШ (таварыства беларускай школы).

Пад арганізацыйным уплыва КПЗБ у маі 1926 канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя — Беларуская сялянска-рабочая грамада(БСРГ), якая аб'ядноўвала звыш 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў Б. А. Тарашкевіч. У 1927 Грамада была разгромлена польскімі ўладамі.

Зноскі

  1. ЭГБ, т.6, кн. І, с.474
  2. ЭГБ, т.6, кн. І, с.474
  3. ЭГБ, т.6, кн. І, с.30
  4. ЭГБ, т.6, кн. І, с.31

Шаблон:Літ

У Сеціве

Шаблон:Пачатак артыкулу