Джузэпіна Бацакі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Тэатральны дзеяч | Імя = Джузэпіна Бацакі | Арыгінал імя = {{lang-it|Giuseppina Bozzacchi}} | Выяв...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22: Радок 22:
| imdb_id =0326456
| imdb_id =0326456
}}
}}
'''Джузэпіна Бацакі''' (Бадзакі) ({{lang-it|Giuseppina Bozzacchi}}) ({{ДН|23|11|1853}}, {{МН|Мілан||}} — {{ДС|23|11|1870}}, {{МС|Парыж||}}) — [[Італія|італьянская]] танцоўшчыца балета, першая выканаўца партыі Сванільды ў балеце «[[Капелія]]» [[Леа Дэліб]]а. Яе кар’ера была адной з самых кароткіх у гісторыі.{{sfn|Oxford Reference}}
'''Джузэпіна Бацакі''' ('''Бадзакі''') ({{lang-it|Giuseppina Bozzacchi}}) ({{ДН|23|11|1853}}, {{МН|Мілан||}} — {{ДС|23|11|1870}}, {{МС|Парыж||}}) — [[Італія|італьянская]] танцоўшчыца балета, першая выканаўца партыі Сванільды ў балеце «[[Капелія]]» [[Леа Дэліб]]а. Яе кар’ера была адной з самых кароткіх у гісторыі.{{sfn|Oxford Reference}}


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 13:42, 30 чэрвеня 2021

Джузэпіна Бацакі
італ.: Giuseppina Bozzacchi
Джузэпіна Бацакі ў ролі Сванільды ў балеце «Капелія» (1870)
Джузэпіна Бацакі ў ролі Сванільды ў балеце «Капелія» (1870)
Дата нараджэння 23 лістапада 1853
Месца нараджэння Мілан
Дата смерці 23 лістапада 1870
Месца смерці Парыж
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія артыстка балета
Тэатр
IMDb ID 0326456
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джузэпіна Бацакі (Бадзакі) (італ.: Giuseppina Bozzacchi) (23 лістапада 1853, Мілан — 23 лістапада 1870, Парыж) — італьянская танцоўшчыца балета, першая выканаўца партыі Сванільды ў балеце «Капелія» Леа Дэліба. Яе кар’ера была адной з самых кароткіх у гісторыі.[1]

Біяграфія

Джузэпіна Бацакі нарадзілася 23 лістапада 1853 года ў Мілане. Яна вучылася спачатку ў Мілане ў вядомай італьянскай балерыны Аміны Баскеці, а затым у Парыжы ў выкладчыцы, вядомай як мадам Дамінік.[1] Там яе заўважыў харэограф і балетмайстар Артур Сен-Леон і запрасіў на ролю Сванільды ў прэм’еры балета «Капелія». Партыю Франца ён аддаў акторцы-травесці Эжэн Фіокр. Прэм’ера адбылася ў Парыжскай оперы 25 мая 1870 года. Джузэпіна выканала ролю Сванільды ў прысутнасці імператара Напалеона III. Выступ дзяўчынкі-падлетка быў добразычліва прынята публікай; крытыкі таксама высока адклікаліся аб яе танцавальным майстэрстве, адзначаючы дакладнасць і вытанчанасць яе рухаў.[2][3].

Джузэпіна выканала партыю Сванільды яшчэ васемнаццаць раз[1][4] (па іншых крыніцах — восем[2]), аднак яе слава была нядоўгай. З-за пачатку франка-прускай вайны Парыжскую оперу зачынілі. Праз некалькі месяцаў Джузэпіна захварэла воспай і памёрла 23 лістапада 1870 года, у дзень, калі ёй споўнілася сямнаццаць гадоў.[2] Яна была пахавана ў Парыжы, на могілках Манмартр.[5] Незадоўга да яе смерці, 2 верасня таго ж года, ад сардэчнага прыступу памёр Артур Сен-Леон.[6]

Зноскі

  1. а б в Oxford Reference.
  2. а б в Danza e balletto 1998, p. 77.
  3. Gay Morris. Moving Words: Re-writing Dance. — Psychology Press, 1996. — P. 177.
  4. Clive Barnes. Dance View (англ.). The New York Times (26 красавіка 1974).
  5. Giuseppina Bozzacchi (англ.). Find a grave.
  6. Alberto Testa. Cento grandi balletti. Una scelta dal repertorio del migliore teatro di danza. — Gremese Editore, 2007. — P. 33.

Літаратура

  • Mario Pasi, Domenico Rigotti, Ann Veronica Turnbull. Bozzacchi Giuseppina // Danza e balletto: dizionario. — Editoriale Jaca Book, 1998. — P. 77—78.

Спасылкі