Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{ДД}} {{Цёзкі2|Авяр’янаў}} '''Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў''' ({{ДН|25|5|1909}}, с. Панікавец, Ліпецкая вобласць — {{ДС|||}}) — Герой Савецкага Саюза (1945). == Біяграфія == Камандзір кулямётнага разліку 1320-га стралковага палка 413-ай стралковай дывізіі С. В. Авяр’яна...»
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
(Няма розніцы)

Версія ад 21:54, 20 студзеня 2022

Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў
Нараджэнне 12 (25) мая 1909
Смерць 6 верасня 1970(1970-09-06) (61 год)
Месца пахавання
Дзейнасць ваенны
Род войскаў пяхота
Званне малодшы сяржант і чырвонаармеец
Бітвы
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За адвагу» медаль «За адвагу»

Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў (25 мая 1909, с. Панікавец, Ліпецкая вобласць — ФАРМАТ НЯСЛУШНЫ) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Камандзір кулямётнага разліку 1320-га стралковага палка 413-ай стралковай дывізіі С. В. Авяр’янаў вызначыўся 28 чэрвеня 1944 годзе ў баях па знішчэнню варожай групоўкі ворага ў раёне в. Падрэчча. У час контратакі праціўніка ён знішчыў 23 немцаў і 9 узяў у палон. Моцным агнём свайго кулямёта ён прымусіў гітлераўцаў адступіць. Пры праследаванні праціўніка знішчыў двух снайпераў і адзін кулямётны разлік закідаў гранатамі, тым самым даў магчымасць стралковай роце паспяхова рухацца наперад.

30 чэрвеня 1944 года у баях за чыгуначны мост праз р. Бярэзіну ў раёне мястэчка Свіслач Мінскай вобласці пад моцным ружэйна-кулямётным агнём праціўніка перабег са сваім кулямётам на супрацьлеглы бераг і адкрыў моцны агонь па ворагу, тым самым не даў магчымасці ўзарваць мост. У гэтым баі загінуў смерцю храбрых.

Літаратура

  • Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 238.

Зноскі