Малодшы сяржант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пагон малодшага ўнтэрафіцэра Рускай Імператарскай Арміі
Пагон малодшага сяржанта Савецкай Арміі

Малодшы сяржантвоінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за яфрэйтара і ніжэй за сяржанта.

Першае воінскае званне сяржанцкага складу малодшы сяржант прысвойваецца:

  1. салдатам тэрміновай ваеннай службы, якія прайшлі навучанне ў навучальных цэнтрах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі устаноўленыя праграмай навучання экзамены - пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў;
  2. салдатам тэрміновай ваеннай службы, а таксама тым, якiя праходзяць ваенную службу па кантракце, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах i прыкладна захоўваючым вайсковую дысцыпліну - пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога;
  3. салдатам, якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў на ваенных кафедрах або факультэтах устаноў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі і здалі ўстаноўленыя праграмай падрыхтоўкі экзамены - пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні (без уліку выслугі ўстаноўленага тэрміна вайсковай службы ў ваенным званні радавога);
  4. курсантам, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах, прыкладна захоўваюць вайсковую дысцыпліну і маюць добрыя і выдатныя паказчыкі ў вучобе - пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога.

Звычайна малодшыя сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні малодшы сяржант складае пяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г.
  • Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001г.

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ