Хром: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: xal:Хром
др робат Дадаем: zh-yue:鉻
Радок 106: Радок 106:
[[yo:Chromium]]
[[yo:Chromium]]
[[zh:铬]]
[[zh:铬]]
[[zh-yue:鉻]]

Версія ад 07:11, 12 чэрвеня 2010

Хром (лац.: Chromium) Crхімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 24. Метал шэра-стальнога колеру.

Прыродныя крыніцы

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 22-е месца. З мінералаў найбольшае значэнне мае храміт FeO·Cr2O3. Радовішчы ў ПАР, Індыі, Расіі, Казахстане, Турцыі.

Прымяненне

Асноўны спажывец — металургія (дабаўкі ў сталь). Электралітычнае пакрыццё хромам жалезных вырабаў (храміраванне) надае ім каразійную стойкасць. Хромавыя сплавы прымяняюцца ў машына- і прыборабудаванні.

У тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік і як складовая частка дубільных раствораў.

Аксід хрому прымяняецца пры вырошчванні штучных рубінаў (лазерная тэхніка, прыборабудаванне, ювелірная справа).