Фабіян Гіляравіч Шантыр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
+ be-x-old:Фабіян Шантыр
Радок 18: Радок 18:
{{DEFAULTSORT:Шантыр Фабіян Гіляравіч}}
{{DEFAULTSORT:Шантыр Фабіян Гіляравіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

[[be-x-old:Фабіян Шантыр]]

Версія ад 23:54, 18 верасня 2010

Шаблон:Вызнч (23 студзеня(4 лютага) 1887, Слуцк — 29 мая 1920, Навазыбкаў; Псеўданімы: Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф.;), публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях зняволены ў Слуцкай турме (1905—1907). У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам. Друкавацца пачаў у газеце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 змяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. У 1914 мабілізаваны ў войска, служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клуба «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйска. У 1917 стаў адным з лідэраў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На З’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917) абраны ў БНК; у ліп. 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый. Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім з’ездзе (снеж. 1917). У 1918 супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзін з аўтараў зборніку «Зажынкі» (Масква, 1918). У тым жа годзе арыштаваны. У пачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля — супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту. Удзельнічаў у выданні газеты «Савецкая Беларусь». У лют. 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. 17.4.1920 арыштаваны і расстраляны.

Творы

  • Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу. Слуцк, 1918;
  • У час барацьбы: [Верш у прозе] // Крыніца. 1988, № 11.

Шаблон:Літ