Неймеген: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др робат Дадаем: sh:Nijmegen |
др робат Дадаем: el:Ναϊμέχεν |
||
Радок 95: | Радок 95: | ||
[[da:Nijmegen]] |
[[da:Nijmegen]] |
||
[[de:Nijmegen]] |
[[de:Nijmegen]] |
||
[[el:Ναϊμέχεν]] |
|||
[[en:Nijmegen]] |
[[en:Nijmegen]] |
||
[[eo:Nijmegen]] |
[[eo:Nijmegen]] |
Версія ад 18:08, 12 лістапада 2010
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Наймеген або Неймеген (нідэрл.: Nijmegen, перш Німвеген (ням.: Nimwegen) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Гелдэрланд, на рацэ Вааль (адзін з рукавоў у дэльце Рэйна). Насельніцтва — 159,6 тыс. жыхароў (2006).
Гістарычная даведка
Найстаражытны горад у Нідэрландах, у рымскія часы вядомы як Noviomagus. «Залатое стагоддзе» Наймеген — эпоха Каралінгаў, калі тут пражывалі імператары гэтай дынастыі. У Сярэднія стагоддзі Наймеген — вольны горад, член Ганзейскага саюза. З пачаткам Нідэрландскай рэвалюцыі выступіў супраць іспанскага валадарства на баку Утрэхтскай лігі. Падчас войн Людовіка XIV быў узяты французамі (у 1672 г.), тут былі падпісаныя гістарычныя мірныя дамовы 1678-79 гг.
Заставаўся галоўным горадам Гельдэрланда да акупацыі французамі ў 1794 г., калі сталіца была перанесеная ў Арнэм. Да 1878 г. горад быў умацаваны і разглядаўся як ключавая памежная крэпасць. Падчас Другой сусветнай вайны Наймеген падвергнуўся разбурэнню ў сувязі з высаджваннем у горадзе амерыканскага дэсанта.
Культура
У Наймегене дзейнічаюць універсітэт з медыцынскім каледж (1923), гарадскі музей і музей Сакалінага падворка (1999, збор антычных старажытнасцяў), тэатр, канцэртная зала.
Найболей старажытныя будынкі ў Наймегене — 16-гранны баптыстэрый (асвячоны ў 799 г.) і разваліны царквы XII стагоддзя. Гэтыя руіны замка Карла Вялікага можна бачыць у парку, званым Сакаліны падворак (Valkhof). Імператарская рэзідэнцыя была разбураная вікінгамі, адноўленая Фрыдрыхам Барбаросай у 1155 і канчаткова знішчаная французскімі рэвалюцыянерамі ў 1796 г.
Найзначнейшыя будынкі ў цэнтры горада — Вялікая царква (Grote Kerk) св. Стэфана і рэнесансная ратуша (1554) — былі адноўленыя пасля Другой сусветнай вайны. Іншыя характэрныя будынкі: лацінская школа (1544-45), хата мер і ваг (1612), сучасная царква ў імя мясцовага выхадца — св. Пятра Канізія (1960).
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неймеген