Нідэрландская мова
Нідэрландская мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва |
Nederlands[1] Hollands Vlaams |
Краіны | Нідэрланды, Бельгія, Сурынам, Нідэрландскія Антыльскія астравы, Аруба |
Афіцыйны статус |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Dutch Language Union[d] |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Рэйтынг | 37—48 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | нид 495 |
ISO 639-1 | nl |
ISO 639-2 | nld і dut |
ISO 639-3 | nld |
WALS | dut, dbr і dli |
Ethnologue | nld |
Linguasphere | 52-ACB-a |
LINGUIST List | nld |
ABS ASCL | 1401 |
IETF | nl |
Glottolog | dutc1256 |
![]() |
Нідэрландская мова (таксама галандская або фламандская) — германская мова заходнегерманскай падгрупы.
Распаўсюджанне: Нідэрланды, Бельгія, Сурынам, некаторыя краіны Цэнтральнай Амерыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 24 млн, Нідэрланды 16 млн.ч. (2003). Для 4 млн другая мова. 7 млн гаворыць на мове афрыкаанс (узнікла з галандской мовы).
Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Нідэрланды, Бельгія, Сурынам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нідэрландская або галандская мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і з’яўляецца нашчадкам протагерманскай мовы індаеўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаанглійская, фрызская, ніжненямецкая мовы.
Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходне-ніжнефранкскіх дыялектаў. Да сярэдзіны XIV стагоддзя найбольшы ўплыў на станаўленне яе нормаў мелі фламандскія гарады (Бруге, Гент і інш.), пазней, асабліва ў XV стагоддзі, у культурным і палітыка-эканамічным сэнсе дамінавала гістарычная вобласць Брабант (Брусэль і Антверпен), а з XVI стагоддзя заканадаўцам моўнай моды зрабілася Галандыя — правінцыя ў заходняй частцы цяперашніх Нідэрландаў.
Паэтычныя творы на нідэрландскай мове вядомыя з часоў сталага Сярэднявечча. Першая друкаваная кніга на нідэрландскай мове з’явілася ў 1476 годзе. Пазнейшыя палітычныя падзеі (Нідэрландская рэвалюцыя канца XVI ст.) прадвызначылі моўную і культурніцкую ініцыятыву Паўночных правінцый (сённяшняга Каралеўства Нідэрланды).
Значную ролю ў станаўленні новай літаратурнай нідэрландскай мовы адыграў узорны пераклад Бібліі (Staten-Bijbel), зроблены ў 1619—1637 гады. Нормы сучаснай арфаграфіі ў асноўным былі распрацаваныя лінгвістамі Л. А. тэ Вінкелам, М. дэ Фрысам і Р. А. Колевейнам. Пасля дапрацовак яны (нідэрл.: А Igemeen Beschaafd Nederlands — агульнаўжываная) былі прынятыя ў якасці рэкамендаваных у 1946 годзе ў Бельгіі і ў 1947 — у Нідэрландах.
Сінтаксіс
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснае нідэрландскае мове няма склонаў (за выключэннем дыялектаў). Ёсць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Для нідэрландскай мовы характэрна вялікая колькасць дыялектаў, толькі ў Фландрыі іх каля дзвюх з паловай тысяч. У адукацыі, СМІ і ў якасці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрландская мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацверджаны нідэрландскім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа арфаграфіі[2].
Ад нідэрландскай мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.
Афрыка́анс
[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасялення фермераў (нідэрл.: boer) з Галандыі, Фландрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Еўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.[3]
Пасля пераходу калоніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагоддзя, каланісты пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвай Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрландскамоўнага свету зрабілі мову каланістаў такой, якая яна ёсць на сённяшні дзень, гэта значыць афрыкаанс.[4]
На пачатку XX стагоддзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрландскай мовы стаў пераважаць над літаратурнай «еўрапейскай» мовай. У 1925 годзе ў Канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Саюза ад 1909 года была ўнесена папраўка, якая сцвярджала «нідэрландскае слова ў Артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс».[5][6] Новая канстытуцыя ад 1961 года толькі пералічала англійскую і нідэрландскую мовы ў якасці афіцыйных.
Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90 % словаў афрыкаанс маюць нідэрландскае паходжанне.[7][8] Абедзве мовы маюць высокую ступень узаемапаразумення, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненні да лексікі, напісання) можа быць асіметрычнай: для нідэрландскамоўнага чалавека часцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрландскую.[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://github.com/unicode-org/cldr/blob/main/common/main/nl.xml
- ↑ http://taalunieversum.org/taal/spelling/
- ↑ Language Standardization and Language Change: The Dynamics of Cape Dutch
- ↑ Nieuw Letterkundig Magazijn. Jaargang 16 — Nederlandstalige Zuid-Afrikaanse literatuur, 1652—1925 (page 2)
- ↑ South Africa: Legislation: 1910—2008, Archontology.org
- ↑ Transformation in the Judiciary — A constitutional imperative. Supreme Court of Appeal, Government of South Africa.
- ↑ Language and Social History: Studies in South African Sociolinguistics (page 214)
- ↑ The Dutch Language: A Survey (page 132)
- ↑ Oxford Journal on Mutual Comprehensibility of Written Afrikaans and Dutch
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баршчэўскі, Л. П. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы / Л. П. Баршчэўскі, Ю. Б. Жалезка. — Мінск: Радыёла-плюс, 2010. — 116 с. : фат. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»). ISBN 978-985-448-103-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Некамерцыйны сайт урокаў нідэрландскага, на якім можна лёгка вучыць мову, агучаны носьбітамі мовы.
- Dutch 101 Learn Dutch online
- Orandago Вывучэнне галандскага граматыка, практыкаванні, слоўнік Архівавана 18 студзеня 2012.