Вуглавая скорасць: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадатак
др робат Дадаем: hi:कोणीय वेग
Радок 47: Радок 47:
[[fr:Vitesse angulaire]]
[[fr:Vitesse angulaire]]
[[he:מהירות זוויתית]]
[[he:מהירות זוויתית]]
[[hi:कोणीय वेग]]
[[hr:Kutna brzina]]
[[hr:Kutna brzina]]
[[id:Kecepatan sudut]]
[[id:Kecepatan sudut]]

Версія ад 12:52, 8 снежня 2010

Вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, што характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая хуткасць — гэта вытворчая ад вугла павароту па часе:

Пры павароце пункта, што рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал яго перамяшчэнне складае

Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай хуткасцю матэрыяльнага пункта:

Такім чынам, пры вярчальным руху кожны пункт цела мае сваю хуткасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая хуткасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.

Вуглавая хуткасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннай стрэлцы. Вектар вуглавой хуткасці належыць да псеўдавектараў.

Вектар вуглавой хуткасці можна вызначыць наступным чынам:

дзе  — вектар радыусу, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.

Модуль вуглавой хуткасці вымяраюць радыянамі за секунду.

Частасць вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, што цела зрабіла за 1 секунду.