Вуглавая скорасць
Вуглавая скорасць | |
---|---|
Размернасць | T −1 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | рады/с |
СГС | рады/с |

Вуглава́я ско́расць[1][2], ці вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая скорасць — гэта вытворная вугла павароту па часе:
Пры павароце пункта, які рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал яго перамяшчэнне складае:
Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай скорасцю матэрыяльнага пункта:
Такім чынам, пры вярчэнні кожны пункт цела мае сваю скорасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая скорасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.
Вуглавая скорасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннай стрэлцы. Вектар вуглавой скорасці належыць да псеўдавектараў.
Вектар вуглавой скорасці можна вызначыць наступным чынам:
дзе — вектар радыуса, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.
Модуль вуглавой скорасці вымяраюць радыянамі за секунду.
Частата вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, якія цела зрабіла за 1 секунду.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вуглавая скорасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 285.