Ігнацы Завіша: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат Дадаем: be-x-old:Ігнаці Завіша |
→Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[be-x-old:Ігнаці Завіша]] |
[[be-x-old:Ігнаці Завіша]] |
||
[[pl:Ignacy Aniceta Zawisza Kieżgajło]] |
[[pl:Ignacy Aniceta Zawisza Kieżgajło]] |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
Версія ад 18:12, 26 снежня 2010
Ігнацы Завіша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага. Мечнік (з 1730) і вялікі падкаморы літоўскі (з 1734), маршалак надворны літоўскі (з 1736).
Граф «на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне». Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хаславіцкае, Суміліскае і Інтурскае староствы[1].
Жыццяпіс
З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, сын Крыштофа Станіслава.
Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У 1727 ажаніўся з прадстаўніцай роду Агінскіх — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага Казіміра Дамініка Агінскага.
У 1732 заснаваў базільянскі кляштар у Лядах[2], апекваўся ім[3]. Памёр без нашчадкаў[4], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[5].
Зноскі
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭВКЛ С. 639.
- ↑ Аляксандр Ярашэвіч. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
- ↑ Марозава С. В. Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.