Перайсці да зместу

Казімір Дамінік Агінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Дамінік Агінскі
Kazimierz Dominik Ogiński
Герб «Агінскі»
Герб «Агінскі»
Ваявода віленскі
1730 10 кастрычніка 1733
Папярэднік Людвік Канстанцін Пацей
Пераемнік Міхал Сервацы Вішнявецкі
Ваявода троцкі
1710 1730
Папярэднік Міхал Казімір Коцел
Пераемнік Юзаф Тадэвуш Агінскі

Нараджэнне каля 1660
Смерць 10 кастрычніка 1733(1733-10-10)
Месца пахавання
Род Агінскія[2]
Бацька Ян Агінскі[3]
Маці Яана Тэадора Нарушэвіч[d][3]
Жонка Элеанора Война[d][2][4][…]
Дзеці Юзаф Тадэвуш, Марцыбела, Тэрэза, Алена, Марыяна
Грамадзянства
Званне харунжы пяцігорскі[d][1]
Узнагароды
ордэн Белага арла

Казімір Дамінік Агінскі (? — 10 кастрычніка 1733) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1710—1730) і віленскі (1730—1733), кавалер Ордэна Белага Арла.

Выбранны паслом на соймы ў 1688, 1693, 1695, 1696, 1698, 17011702, 1703, 1712 гадах. Разам са сваім братам Рыгорам Агінскім, далучыўся да шляхецкай кааліцыі, якая выступала супраць засілля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

У час барацьбы Аўгуста Моцнага і Станіслава Ляшчынскага падтрымаў Сандамірскую канфедэрацыю, якая выступала за Аўгуста Моцнага. У 1729 атрымаў Ордэн Белага Арла.

Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх уласнага герба, сын польнага літоўскага гетмана Яна Агінскага і яго другой жонкі Яны Нарушэвіч (дачкі літоўскага рэферэндара Станіслава Нарушэвіча).

Быў жанаты з 1692 года з Элеанорай Войнай (памерла ў 1738), з якой меў дзяцей:

Зноскі

  1. 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 313.
  2. 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 312–313.
  3. 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 306, 312.
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 197. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8