Сельская гаспадарка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: pfl:Landwerdschaft |
др r2.7.1) (робат Дадаем: ne:खेती |
||
Радок 119: | Радок 119: | ||
[[nds:Bueree]] |
[[nds:Bueree]] |
||
[[nds-nl:Laandbouw]] |
[[nds-nl:Laandbouw]] |
||
[[ne:खेती]] |
|||
[[new:बुँज्या]] |
[[new:बुँज्या]] |
||
[[nl:Landbouw]] |
[[nl:Landbouw]] |
Версія ад 14:34, 9 студзеня 2011
Шаблон:Вызнч, адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне харчаваннем. Сельская гаспадарка вырабляе расліннае і жывёльнае харчаванне, дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчванню раслін, гадоўлі жывёл.
Развіццём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялогія, аграхімія, аграэкалогія, аграгеалогія, аграметэаралогія, агракліматалогія.
Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі
Сельская гаспадарка належыць да адной з самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасці чалавека – пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да неаліту (10—3 тыс. д.н.э.). Пераход ад збірання да апрацоўкі зямлі прывёў да “рэвалюцыі” у чалавечых узаемаадносінах. Змяніўся стыль іх жыцця з качавога на аселы, што прывяло да ўзнікнення болей складаных сацыяльных формаў, якія, у сваю чаргу, стварылі магчымасці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Змяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ён пачаў пераўтвараць дзеля ўласных патрэб.
Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8 тыс. д.н.э. на Блізкім Усходзе (Месапатамія і Егіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках света на абшарах сучасных Кітая, Мексікі і Перу. Першымі сельскагаспадарчымі раслінамі сталі на Блізкім Усходзе пшаніца, жыта і ячмень, у Паўднёва-Усходняй Азіі – гарох, бабы, рыс і проса.
Цывілізацыі старажытнасці атрымалі магчымасць развівацца, галоўным чынам, дзякуючы вырошчванню раслін, а часам атрымлівалі і назву ад сваёй галоўнай сельскагаспадарчай культуры — цывілізацыя пшаніцы, жыта, кукурузы.
У гэты ж перыяд былі асвоеныя некаторыя жывёлы: авечкі і козы – каля 10–7 тыс. д.н.э., каровы і свінні – каля 6 тыс. д.н.э., спачатку на Блізкім Усходзе, потым па ўсім Старым Свеце.
Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым шкодным уплывам на навакольнае асяроддзе. У наш час Еўрапейскі Саюз робіць вялікія намаганні для абмежавання забруджвання шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалагічнай палітыкі.
Шкода
Сучасная сельская гаспадарка глабальна нясе вялікую шкоду прыродзе, здароўю чалавека [крыніца?] праз:
- Памяншэнне біялагічнай разнастайнасці відаў
- Перанасычэнне вадзяных целаў азотам і фосфарам
- Пестыцыды
- Ператварэнне натуральных экасістэм у штучныя
- Эрозію глебы
- Знішчэнне лясоў пад культуры і пашы
- Засольванне глебы
- Меліярацыю
- Factory farming
і шмат іншага.
Аб'ектыўна, сельская гаспадарка характарызуецца многафункцыянальнасцю.
Этычнасць
Глядзіце Правы жывёл, Бойні, Вегетарыянства, Веганізм