Шумер: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др ілюстрацыя
Радок 1: Радок 1:
'''Шумер''' — старажытная [[краіна]] ў Паўднёвай [[Месапатамія|Месапатаміі]], на землях сучаснага [[Ірак]]а. Існавала ў 4—2 тыс. да н.э.
[[File:Ciudades de Sumeria.svg|thumb|Карта Шумера]]'''Шумер''' — старажытная [[краіна]] ў Паўднёвай [[Месапатамія|Месапатаміі]], на землях сучаснага [[Ірак]]а. Існавала ў 4—2 тыс. да н.э.


Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з 4 тыс. да н.э. У 2-й пал. 4 тыс. да н.э. заселена [[шумеры|шумерамі]], якія заснавалі тут гарады-дзяржавы: [[Кіш]], [[Лагаш]], [[Ума]], [[Ур]], [[Урук]] і інш.
Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з 4 тыс. да н.э. У 2-й пал. 4 тыс. да н.э. заселена [[шумеры|шумерамі]], якія заснавалі тут гарады-дзяржавы: [[Кіш]], [[Лагаш]], [[Ума]], [[Ур]], [[Урук]] і інш.

Версія ад 17:49, 5 лютага 2011

Карта Шумера

Шумер — старажытная краіна ў Паўднёвай Месапатаміі, на землях сучаснага Ірака. Існавала ў 4—2 тыс. да н.э.

Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з 4 тыс. да н.э. У 2-й пал. 4 тыс. да н.э. заселена шумерамі, якія заснавалі тут гарады-дзяржавы: Кіш, Лагаш, Ума, Ур, Урук і інш.

Асноўныя заняткі насельніцтва: рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы. Эканоміка Шумера была заснавана на ірыгацыйным земляробстве: у абшчынных, храмавых і буйнаўласніцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца вольных абшчыннікаў, кліентаў, рабоў.

Змест палітычнага жыцця Шумера складала ўнутраная барацьба ў гарадах паміж абшчынай, родава-храмавай арыстакратыяй і вярхоўным правіцелем. Паміж гарадамі-дзяржавамі вялася барацьба за сельскагаспадарчыя ўгоддзі і ірыгацыйныя сістэмы, што прыводзіла да часовых узвышэнняў аднаго з іх. На пачатку раннедынастычнага перыяду ў 28-25 ст. да н.э. паліт. перавага ад I дынастыі Кіша перайшла да I дынастыі Урука, а потым да I дынастыі Ура. 3 сярэдзіны 25 ст. да н.э. ўсталявана гегемонія правіцеляў Лагаша (страчана ў 1-й пал. 24 ст. да н.э. пасля няўдалай спробы сацыяльных рэформ Уруінімгіны). Раннедынастычны перыяд скончыўся ў 2-й пал. 24 ст. да н.э. заваяваннем Шумера дзяржавай Акад. Акад быў разгромлены гуціямі, якія ў канцы 22 ст. да н.э. выгнаны царом Урука Утухенгалем. Улада над Шумерам перайшла да цароў III дынастыі Ура. У канцы 21 ст. да н.э. ў выніку нашэсця амарытаў і эламітаў Шумер канчаткова страціў самастойнасць. З 2 тыс. да н.э. Шумер і тэрыторыя Акада трапілі пад уладу Вавілона.

Літаратура


Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA