Асвейскае: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др папраўка, replaced: паўночнае → N using AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
| краіны = [[Беларусь]] |
| краіны = [[Беларусь]] |
||
|на карце = Беларусь |
|на карце = Беларусь |
||
|рэльеф=1 |
|||
|width = 300 |
|||
| |
|width = 350 |
||
|marksize = 3 |
|||
| плошча = 43,8 |
| плошча = 43,8 |
||
| вышыня = |
| вышыня = |
Версія ад 08:57, 20 лютага 2011
Асвейскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,8 м |
Даўжыня |
|
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 259 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шаблон:Вызнч, самае N возера Беларусі і другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне, у басейне ракі Дрыса.
Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км.
Катлавіна акруглай формы, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі, ёсць значны па памерах востраў. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Упадае рака Выдранка і больш за 40 ручаёў.
Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў – зніжэнне ўзроўню вады, для пад'ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.
Возера Асвейскае – буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) і лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з’яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню.
Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка Асвейскі.
На беразе возера размясціўся гарадскі пасёлак Асвея.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А.Ф. Бубала, В.І. Рудой ; фота А.Ф. Бубала, А.У. Маладзечкін, В.Л. Салаўёў. – Наваполацк, 2007. – 44 с.
- Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org