Гней Пампей Вялікі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Мяняем: id:Pompeius |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: hy:Գնեոս Պոմպեոս |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[hr:Pompej Veliki]] |
[[hr:Pompej Veliki]] |
||
[[hu:Cnaeus Pompeius Magnus]] |
[[hu:Cnaeus Pompeius Magnus]] |
||
[[hy:Գնեոս Պոմպեոս]] |
|||
[[ia:Pompeio Magne]] |
[[ia:Pompeio Magne]] |
||
[[id:Pompeius]] |
[[id:Pompeius]] |
Версія ад 16:09, 21 ліпеня 2011
Шаблон:Вызнч; сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.): рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войн, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыпнай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) адзінаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. пад час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён панёс паразу пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[1]
Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле цверджанняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.
Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[2].