Перайсці да зместу

Луцый Карнелій Сула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Луцый Карнэлій Сула)
Луцый Карнелій Сула
лац.: Lucius Cornelius Sulla
Скульптурны партрэт I ст. да н. э. — II у. н. э., які з XIX стагоддзя звычайна атаясамляўся з Сулай, але ў наш час звычайна званы «псеўда-Сула». Мюнхенская гліптатэка.
Скульптурны партрэт I ст. да н. э. — II у. н. э., які з XIX стагоддзя звычайна атаясамляўся з Сулай, але ў наш час звычайна званы «псеўда-Сула».
Мюнхенская гліптатэка.
Бестэрміновы дыктатар
82 да н. э. — 79 да н. э.
Консул
88 і 80 да н. э.

Нараджэнне 138 да н.э.[1][2]
Смерць 78 да н.э.[3]
Род Cornelii Sullae[d]
Бацька Луцый Карнелій Сула
Маці невядома
Жонка 1. Юлія (Ілія?)
2. Клелія
3. (3.?) Цэцылія Метэла Далматыка
4. (4.?) Валера Месала
Дзеці 1. (? Луцый) Карнелій Сула
2. Карнелія
3. Фаўст Карнелій Сула (Фаўст)
4. Фаўста Карнелія (Фаўста)
5. Карнелія Пастума
Партыя
Прыналежнасць Рымская рэспубліка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцый Карнелій Сула, пазней прыняў дадатковае імя Фелікс (лац.: Lucius Cornelius Sulla Felix) — старажытнарымскі палітык, дыктатар з 82 па 79 да н.э., консул 88 да н.э. і 80 да н.э..

Пачатак кар’еры

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў збяднелай патрыцыянскай сям’і ў 138 да н.э. Атрымаў усебаковую адукацыю. Удзельнічаў у Югуртынскай вайне, у вайне супраць кімвраў і тэўтонаў, а таксама ў Саюзніцкай вайне.

Быў абраны консулам на 88 да н.э. разам з Квінтам Пампеям Руфам. У канцы года народны трыбун Публій Сульпіцый Руф спрабаваў выкарыстаць незадаволенасць італікаў сваім грамадска-палітычным становішчам (італікі галасавалі апошнімі, таму іх галасы амаль нічога не вырашалі) і з іх дапамогай адхіліць Сулу ад камандвання рымскай арміяй на карысць Гая Марыя. Сула і Пампей Руф спаслаліся на немагчымасць склікання народнага сходу, бо Сульпіцый ужо пераканаў рымскіх плебеяў у неабходнасці прыняцця гэтага рашэння. Тады Сульпіцый са сваімі паплечнікамі заняў форум і стаў патрабаваць неадкладнага дазволу на галасаванне па свайму закону. Аднак пагрозамі і забойствам сына Пампея Руфа Сульпіцый атрымаў дазвол на правядзенне закона. Скора ён быў прыняты, і італікаў пераразмеркавалі, што дало ім значную колькасную перавагу над уласна рымлянамі. Пасля гэтага была прынята пастанова, па якой Сула быў юрыдычна пазбаўлены камандавання арміяй.

Але ж Сула першым трапіў у вайсковы лагер, дзе пераканаў салдат у неабходнасці пайсці на Рым, заняць яго і выгнаць Сульпіцыя і яго паплечнікаў. Нечакана рымская армія парушыла забарону на з’яўленне войскаў у Рыме і ўзяла кантроль над горадам. Сульпіцый, Марый і іншыя (усяго 12 чалавек) былі выгнаны, а Сула і Пампей Руф прынялі шэраг пастаноў, якія абмяжоўвалі правы народных трыбунаў і павялічвалі ролю сената.

Аднак у гэты час у Грэцыі і Малай Азіі цар Мітрыдат VI пагражаў рымскаму валадарству. Таму Сула пакінуў Італію і адправіўся на вайну з Мітрыдатам. Сула планаваў скора скончыць вайну і вяртацца ў Рым. Аднак консул 87 да н.э. Луцый Карнелій Цына здрадзіў рэспубліцы і разам з Марыем і іншымі выгнаннікамі захапіў Рым.

Вайна з Мітрыдатам

[правіць | правіць зыходнік]
Манета з выявай Сулы

У некалькіх бітвах Сула разбіў паплечнікаў Мітрыдата, а калі даведаўся пра пагаршэнне сітуацыі ў Рыме, то заключыў з Мітрыдатам мір і вярнуўся ў Італію.

Грамадзянская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

У 83 да н.э. Сула высадзіўся ў Паўднёвай Італіі і пачаў хутка рухацца на Рым. У горадзе Прэнэстэ быў абложаны Гай Марый малодшы — лідар ворагаў Сулы. У бітве каля Колінскіх варот Сула з цяжкасцю перамог апошнія войскі марыянцаў. Галовы варожых лідараў былі адрэзаны, і іх пранеслі вакол Прэнэстэ, пасля чаго жыхары адчынілі вароты. Грамадзянская вайна скончылася.

Пасля ўваходжання ў Рым у 82 да н.э. Сула склікаў народны сход і прапанаваў яму прыняць пастанову, па якой Суле даваліся б паўнамоцтвы дыктатара, але на неабмежаваны час[4].

Скора Сула пачаў праскрыпцыі — арганізаваныя рэпрэсіі. Гэта былі таблічкі, якія складаліся Сулай, з імёнамі тых, каго было патрэбна забіць. Забойца атрымліваў палову маёмасці забітага і поўнае прабачэнне ад дыктатара. Сыны і ўнукі забітых не мелі права займаць пасады. Праскрыпцыі, акрамя асабістых ворагаў Сулы, закранулі таксама шмат заможных рымлян.

Акрамя таго, Сула папоўніў сенат сваімі паплечнікамі і падарыў сваім ветэранам значныя зямельныя ўчасткі.

У 79 да н.э. Сула нечакана для ўсіх адмовіўся ад улады. Хутка, у 78 да н.э., ён памёр ад невядомай хваробы і быў пахаваны шматлікімі грамадзянамі, якія былі удзячны яму за заканчэнне серыі братазабойчых войнаў.

У мастацкай літаратуры

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Любкер Ф. Sullae // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1322–1324.
  2. L. Cornelius (392) L. f. P. n. Sulla Felix ('Epaphroditus') // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 16 чэрвеня 2021.
  3. L. Cornelius (392) L. f. P. n. Sulla Felix ('Epaphroditus') // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 17 чэрвеня 2021.
  4. Дыктатары ў Рыме абіраліся ў надзвычайных абставінах і толькі на 6 месяцаў