Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др →У Сеціве: {{DEFAULTSORT:Праханаў, Аляксандр Андрэевіч}} |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
У [[1971]] г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: "Іду ў шлях мой" і "Лісты аб вёсцы". У [[1972]] быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў [[СССР]]. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З [[1986]] года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах "Молодая гвардия", "Наш современник", газеце "Литературная Россия". У [[1989]]-[[1991]] гг. - галоўны рэдактар часопіса "Советская литература". З снежня [[1990]] г. - галоўны рэдактар газеты "День". |

У [[1991]] годзе падчас выбараў прэзідэнта [[Расія|РСФСР]], быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні [[1991]] года падтрымаў дзеянні ГКЧП. У верасні [[1993]] года, выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета "День" была забароненая. Але два яе номера былі надрукаваны ў [[Мінск]]у ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты "Мы и время" і падпольна распаўсюджаны ў [[Расія|Расіі]]. |
У [[1991]] годзе падчас выбараў прэзідэнта [[Расія|РСФСР]], быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні [[1991]] года падтрымаў дзеянні [[ДКНС|ДКНС (ГКЧП)]]. У верасні [[1993]] года, выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета "День" была забароненая. Але два яе номера былі надрукаваны ў [[Мінск]]у ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты "Мы и время" і падпольна распаўсюджаны ў [[Расія|Расіі]]. |
||
У лістападзе [[1993]] года была зарэгістраваная газета "Завтра" і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідэраў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы - у [[1997]] і [[1999]] гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У [[2002]] годзе раман Праханава "Пан Гексаген", прысвечаны думке, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізованы расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію "Нацыянальны бестселлер". |

Версія ад 16:51, 19 жніўня 2011
Праханаў Аляксандр Андрэевіч (па-руску - Проханов Александр Андреевич), рускі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты "Завтра", сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.
Нарадзіўся 26 лютага 1938 годзе ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У 1960-1970 гадах - супрацоўнік газет "Правда", "Литературная газета". Працаваў у Афганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Эфіёпіі і іншых "гарачых кропках". Аўтар першых нарысаў аб падзеях на востраве Даманскам падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 года.
У 1971 г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: "Іду ў шлях мой" і "Лісты аб вёсцы". У 1972 быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў СССР. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах "Молодая гвардия", "Наш современник", газеце "Литературная Россия". У 1989-1991 гг. - галоўны рэдактар часопіса "Советская литература". З снежня 1990 г. - галоўны рэдактар газеты "День".
У 1991 годзе падчас выбараў прэзідэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні 1991 года падтрымаў дзеянні ДКНС (ГКЧП). У верасні 1993 года, выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета "День" была забароненая. Але два яе номера былі надрукаваны ў Мінску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты "Мы и время" і падпольна распаўсюджаны ў Расіі.
У лістападзе 1993 года была зарэгістраваная газета "Завтра" і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідэраў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы - у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У 2002 годзе раман Праханава "Пан Гексаген", прысвечаны думке, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізованы расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію "Нацыянальны бестселлер".
Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка - "Дрэва ў цэнтры Кабула" (1982), "У востравах паляўнічы" (1984), "Малюнкі баталіста" (1989), "Апошні салдат імперыі" (1993), "Чачэнскі блюз" (1998), "Чырвона-карычневы" (1999), "Пан Гексаген" (2001), "Афрыканіст" (2002), "Крэйсерава саната" (2004), "Палітолаг" (2005) і іншыя.
Захапляецца маляваннем у стылю рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.
Мае жонку, двух сыноў и дачку.
У Сеціве
Аляксандр Андрэевіч Праханаў на Вікісховішчы |