Перайсці да зместу

Аляксандр Андрэевіч Праханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Праханаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лютага 1938(1938-02-26)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, рэдактар, грамадскі дзеяч, сцэнарыст, публіцыст, раманіст
Гады творчасці з 1967
Жанр нарыс і эсэ
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Андрэевіч Праханаў (руск.: Александр Андреевич Проханов, нар. 26 лютага 1938, Тбілісі) — расійскі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.

Нарадзіўся 26 лютага 1938 года ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У 19601970 гадах — супрацоўнік газет «Правда», «Литературная газета». Працаваў у Афганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Эфіопіі і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў пра падзеі на востраве Даманскім падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 года.

У 1971 г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: «Іду ў шлях мой» і «Лісты аб вёсцы». У 1972 годзе быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў СССР. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах «Молодая гвардия», «Наш современник», газеце «Литературная Россия». У 19891991 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Советская литература». З снежня 1990 г. — галоўны рэдактар газеты «День».

У 1991 годзе падчас выбараў прэзідэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні 1991 года падтрымаў дзеянні ГКЧП. У верасні 1993 года выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета «День» была забароненая. Але два яе нумары былі надрукаваны ў Мінску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты «Мы и время» і падпольна распаўсюджаны ў Расіі.

У лістападзе 1993 года была зарэгістравана газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідараў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У 2002 годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны версіі, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізаваны расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселер».

Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «У астравах паляўнічы» (1984), «Малюнкі баталіста» (1989), «Апошні салдат імперыі» (1993), «Чачэнскі блюз» (1998), «Чырвона-карычневы» (1999), «Пан Гексаген» (2001), «Афрыканіст» (2002), «Крэйсерава саната» (2004), «Палітолаг» (2005) і іншыя.

Захапляецца маляваннем у стылі рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.

Мае жонку, двух сыноў і дачку.

Зноскі

  1. ПРОХАНОВ Александр Андреевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 143–147. — ISBN 5-94848-307-X
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119206528 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. а б https://izborsk-club.ru/10978