Фландрыя (гістарычная вобласць): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат дадаў: ru:Фландрия (историческая область) |
др робат дадаў: yi:פלאנדערן |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
[[vi:Flanders]] |
[[vi:Flanders]] |
||
[[vls:Vloandern]] |
[[vls:Vloandern]] |
||
[[yi:פלאנדערן]] |
|||
[[zh:弗兰德]] |
[[zh:弗兰德]] |
Версія ад 15:51, 10 верасня 2011
Фла́ндрыя (нідэрл.: Vlaanderen, з.-флам.: Vloandern, фр.: Flandre) — гістарычная вобласць на тэрыторыі сучасных Францыі, Бельгіі і Нідэрландаў. Насельніцтва Фландрыі складаюць галоўным чынам фламандцы.
З другой паловы IX стагоддзя Фландрыя знаходзілася ў залежнасці ад Францыі. У XII—XV стагоддзях уваходзіла ў лік рэгіёнаў Еўропы з найбольш развітай эканомікай, у сувязі з чым там рана ўзніклі і развіліся сярэднявечныя гарады, у якіх вялікі ўплыў мелі цэхавыя аб'яднанні гарадскіх рамеснікаў. Сярод гарадоў Фландрыі найбольшае значэнне мелі Гент, Іпр і Бруге, у якіх развівалася вытворчасць сукна.
Напачатку XIV стагоддзя Фландрыя была акупавана Францыяй. У 1384 годзе Фландрыя стала часткай уладанняў герцагаў Бургундскіх, у 1477 годзе ўвайшла ў склад уладанняў Габсбургаў, у 1556 годзе — у склад уладанняў іспанскай кароны.
У наш час большая частка тэрыторыі гістарычнай Фландрыі ўваходзіць у склад Бельгіі, складаючы правінцыі Заходняя Фландрыя і Усходняя Фландрыя), невялікая частка — у састаў Францыі (частка тэрыторыі дэпартамента Нор), частка — у састаў Нідэрландаў.