Павел Пятровіч Валошын: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
ілюстрацыя |
|||
Радок 12: | Радок 12: | ||
{{DEFAULTSORT:Валошын Павел Пятровіч}} |
{{DEFAULTSORT:Валошын Павел Пятровіч}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 28 чэрвеня]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1891 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Сакольскі павет]] |
|||
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі 3 кастрычніка]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1937 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мінску]] |
|||
[[Катэгорыя:Расстраляныя]] |
|||
[[be-x-old:Павал Валошын]] |
[[be-x-old:Павал Валошын]] |
Версія ад 09:27, 31 кастрычніка 2011
Шаблон:Вызнч (28 чэрвеня (10 ліпеня) 1891, в. Гаркавічы Сакольскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча) — 3 лістапада 1937, Салаўкі, НКУС), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
У 1908—1912 працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 прызваны ў войска. Удзельнічаў у 1-ай сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жніўні 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай Арміі (у атрадзе Г. Катоўскага). У 1922 вярнуўся на радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. 31.7.1923 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Стаў адным з заснавальнікаў БСРГ, у 1926—1927 член яе ЦК. У 1926 увайшоў у КПЗБ. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927; на працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-і») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932 у СССР. Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сакавіка 1933 у Мінску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. Арыштаваны 1.9.1933 у Мінску па адрасе: Падгорны зав., д. 4, кв. 1 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. 9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956. Асабовая справа П. Валошына захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніца
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.