Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР.
Змест
Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]
Мэтай дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца:
![]() |
забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекi асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекi асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў дзейнасці і задач органаў дзяржаўнай бяспекі. | ![]() |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 3)
Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
Абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай і экалагічнай сферах;
Інфарміраванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь i па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па аказанню садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у рэалізацыі мер па палітычным, сацыяльна-эканамічнаму развіццю і навукова-тэхнічным прагрэсе Рэспублікі Беларусь;
Арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі знешняй разведкі;
Папярэджанне, выяўленне і спыненне разведвальнай i iншай дзейнасцi спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, а таксама асобных асоб, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
Барацьба ў межах сваёй кампетэнцыі з тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасцю, арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, кантрабандай, незаконнай міграцыяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, зброі, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб'ектаў экспартнага кантролю;
Папярэджанне, выяўленне, спыненне злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якiх заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;
Рэалізацыя прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў у сферы абароны дзяржаўных сакрэтаў;
![]() |
Забеспячэнне дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый урадавай i аператыўнай сувяззю, а таксама арганізацыя і забеспячэнне крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай, засакрэчанай i кадзiраванай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю. | ![]() |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 8)
Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляюць:
![]() |
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах паўнамоцтваў, дэлегаваных яму Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі законаў i iншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь забяспечваюць: Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь; Пракуроры, падпарадкаваныя Генеральнаму пракурору, у межах іх кампетэнцыі. |
![]() |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкулы 26 - 27)
Будынак[правіць | правіць зыходнік]
Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб'ёмаў – праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным тро'ярусным бельведэрам, т.з. вежай Цанавы. Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі[1].
Старшыні[правіць | правіць зыходнік]
Старшыні ЧК БССР[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Іванавіч Яркін (1918-1919)
- Аляксандр Іосіфавіч Ротэнберг (1920-1921)
- Ян Калікставіч Ольскі (1921-1922)
Старшыні ДПУ БССР[правіць | правіць зыходнік]
- Ян Калікставіч Ольскі (1922-1923)
- Станіслаў Францавіч Пінталь (1923-1924)
- Піліп Дзям'янавіч Мядзведзь (1924-1925)
- Раман Аляксандравіч Піляр (1925-1929)
- Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (1929-1931)
- Станіслаў Францавіч Рэдэнс (сакавік-жнівень 1931)
- Герман Пятровіч Матсон (1931-1932)
- Леанід Міхайлавіч Закоўскі (1932-1934)
Наркамы НКУС і Міністры МДБ БССР[правіць | правіць зыходнік]
- Леанід Міхайлавіч Закоўскі (ліпень-снежань 1934)
- Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі (1934-1936)
- Георгій Андрэевіч Малчанаў (1936-1937)
- Барыс Давыдавіч Берман (1937-1938)
- Аляксей Аляксеевіч Наседкін (1938)
- Лаўрэнцій Фаміч Цанава (1938-41, 1943-1951)
- Міхаіл Іванавіч Баскакаў (1952-1954)
Старшыні КДБ БССР[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Іванавіч Перапяліцын (1954-1959)
- Васіль Іванавіч Пятроў, старшыня КДБ БССР (13 кастрычніка 1959 - 10 жніўня 1970)
- Якаў Пракопавіч Нікулкін (1970-1980)
- Веніямін Георгіевіч Балуеў (1980-1990)
Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
- Эдуард Шыркоўскі (1990—1994)
- Генадзь Лавіцкі (22 лютага 1994 — 23 ліпеня 1994)
- Уладзімір Ягораў (1994—1995)
- Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (20 снежня 1995 — 27 лістапада 2000)
- Леанід Ціханавіч Ерын (27 лістапада 2000 — 18 лістапада 2004)
- Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка (20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007)
- Юрый Віктаравіч Жадобін (17 ліпеня 2007 — 15 ліпеня 2008)
- Вадзім Юр'евіч Зайцаў (15 ліпеня 2008 — 16 лістапада 2012)
- Валерый Паўлавіч Вакульчык (з 16 лістапада 2012)
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Будынак КДБ на Вікісховішчы |
---|
- Генералы органов государственной безопастности Беларуси: краткий биографический справочник (1918-2001)/ Авт.-сост. И.З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — 104 с.
- Надтачаев В.Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., "Кавалер", 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
|
|