Брагскі абрад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брагскі абрад (лац.: ritus Bracarensis) — адзін з заходніх літургічных абрадаў, які выкарыстоўваецца ў архідыяцэзіі Брагі ў Партугаліі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'яўленне брагскага абраду датуецца VI стагоддзем. Амаль ад самага моманту з'яўлення ён пачаў адчуваць моцны ўплыў і ціск як з боку рымскага абраду, так і з боку масарабскага абраду. У перыяд ад VII да VIII стагоддзя брагскі абрад быў амаль што цалкам заменены масарабскім абрадам. На працягу XI—XIV стагоддзяў, калі ў сваю чаргу ўжо масарабскі абрад паўсюль замяняўся на рымскі, рысы брагскага абраду былі цалкам страчаныя.

Брагскі абрад пачаў адраджацца ў XIV—XV стагоддзях. У 1570 годзе Папа Пій V афіцыйна дазволіў выкарыстоўваць на тэрыторыі брагскай дыяцэзіі элементы брагскага літургічнага абраду.

Аднак барацьба прыхільнікаў брагскага абраду з прыхільнікамі уніфікацыі літургіі на аснове лацінскага абраду працягвалася аж да XX стагоддзя, калі ў 1918 годзе абрад быў зноў афіцыйна дазволены Ватыканам.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія адрозненні ад лацінскага абраду нязначныя. Парадак імшы падобны да лацінскага, аднак мае шэраг адрозненняў, напрыклад, іншы парадак вымаўлення заклікаў да Багародзіцы, узняцця гостыі, ёсць таксама адрозненні ў малітвах святара. У брагскім абрадзе кленчанне на адно калена адбываецца пры кожным упамінанні імя Ісуса падчас евангельскіх чытанняў.

Ёсць адрозненні ад лацінскага абраду і ў літургічным календары, напрыклад, у брагскім абрадзе існуюць некалькі святаў Багародзіцы (заручыны Багародзіцы, радасць Дзевы Марыі і гэтак далей), якія адсутнічаюць у лацінскім абрадзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Католическая энциклопедия. Издательство францисканцев, М., 2002.