Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Маніхвэст» аб абвяшчэнні БССР

Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі — першы канстытуцыйны акт, які абвясціў Беларусь Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Падрыхтаваны З. Жылуновічам паміж 25 і 30 снежня 1918 у Маскве, падпісаны ў ноч з 1 на 2 студзеня 1919 у Смаленску старшынёй Часовага ўрада З. Жылуновічам і членамі ўрада А. Ф. Мясніковым, А. Р. Чарвяковым, С. В. Івановым, І. І. Рэйнгольд.

Упершыню апублікаваны на рускай мове 3 студзеня 1919, на беларускай мове апублікаваны 19 студзеня 1919 года ў першым нумары афіцыйнага ўрадавага органа — «Весткі Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі». Месцам абвяшчэння названы Мінск.

Маніфест абвясціў пра прыналежнасць усёй улады ў Беларусі Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, пра ліквідацыю акупацыйных улад і скасаванне іх законаў, дагавораў, пастаноў, распараджэнняў і загадаў. Рада і ўрад БНР аб'яўляліся па-за законам. Абвясціў устанаўленне на Беларусі рэвалюцыйнага парадку, роўнасць у правах працоўных усіх нацыянальнасцей. Маніфест дэклараваў пераход зямлі, лясоў, вады і зямных нетраў, чыгункі і шляхоў зносін, паштовай, тэлеграфнай сувязі, фабрык, заводаў і банкаў ва ўласнасць рабочых і бяднейшага сялянства. Устанаўліваў 8-гадзінны рабочы дзень і ўводзіў у дзеянне на тэрыторыі Беларусі дэкрэты РСФСР «па забеспячэнню рабочага класа». Пытанні тэрыторыі рэспублікі ў ім не закраналіся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918―1920 гг. : Сб. документов и материалов: В 2 т. / Ин-т истории партии при ЦК КПБ ― фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС [и др.]. Т. 1: Февраль 1918 г. — февраль 1919 г. / [Сост.: Э. Л. Козловская, В. А. Круталевич, Л. П. Нарыш-Блук и др.]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 602 с. — С. 431—435. — (Из истории гражданской войны: Документы и материалы).
  • По воле народа: Из истории образования БССР и создания КП Белоруссии: Документы и материалы / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии—филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС; [Сост. М. Ф. Шумейко и др.]. — Мн.: Беларусь, 1988. — 254, [2] с. — С. 82—83. — ISBN **338-00026-1.
  • Пратакол І з'езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі / Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б; падрыхтаваў да друку Ю. Майзель; пад рэдакцыяй С. Агурскага і М. Леўкова. — Менск [Мінск]: Партвыдавецтва, 1934. — 82, [2] с. — С. 62—71.
  • Скалабан, В., Шумейка, М. «Имем вольнага беларускага народа» // Маладосць. — 1988. — № 12. — С.
  • Скалабан, В., Шумейка, М. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі / Віталь Скалабан, Міхась Шумейка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 69—70. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Шумейко, М. Ф. Манифест Временного рабоче-крестьянского Советского правительства Белоруссии как источник по истории образования БССР // Мир источниковедения: Сборник в честь С. О. Шмидта / РГГУ, Историко-архивный институт, Пензенская областная администрация, Департамент культуры; [Редкол.: А. Д. Зайцев и др.]. — М.—Пенза, 1994. — 495 с., 3 л. ил.