Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў
Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
арм.: Ալեքսանդր Մյասնիկյան | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 лютага 1886 |
||||||
Смерць |
22 сакавіка 1925 (39 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | РСДРП(б) з 1906 | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Алякса́ндр Фё́даравіч Мясніко́ў (сапр. Мяснікян; 1886 — 1925) — адзін з кіраўнікоў падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1911). З верасня 1917 г. да мая 1918 г. старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). З лістапада 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, са снежня выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, са студзеня 1918 г. старшыня Аблвыканкамзаха. Пры пачатку германскай інтэрвенцыі ў лютым 1918 года не змог арганізаваць абарону Мінска, у выніку чаго горад быў здадзены германскім войскам без супраціўлення. Спробы арганізаваць партызанскую барацьбу таксама былі беспаспяховыя[1]. У канцы красавіка — пачатку мая 1918 года прыязджаў у Тамбоў, дзе з некалькімі адказнымі працаўнікамі Заходняй вобласці выступаў на мітынгах, зборах з лекцыямі і дакладамі. З'яжджаючы, пакінуў сваю сям'ю пад апеку Фёдара Дзмітрыевіча Макеева. Дзякуючы яму, жонка А. Мяснікова была прызначана загадчыцай мясцовым дзіцячым домам[2]. У студзені—лютым 1919 г. член Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, старшыня ЦБ КП(б)Б. У лютым 1919 г. Старшыня ЦВК БССР, намеснік старшыні СНК БССР і народны камісар па ваенных справах. Член ЦБ КП(б)Б у 1919 г., член Прэзідыума ЦК КП(б) Літбел у сакавіку 1919 — верасні 1920 гг. Летам 1920 года начальнік палітупраўлення Заходняга фронту.
З восені 1920 ваенны арганізатар, сакратар Маскоўскага камітэта РКП(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваенных справах Армянскай ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). Член РВС СССР, член Прэзідыума ЦВК СССР у 1923—1925.
Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэвалюцыйнага руху, армянскай літаратуры.
Загінуў у авіяцыйнай катастрофе.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У Мінску ў 1932 годзе імем А. Ф. Мяснікова названы вагонарамонтны завод, на тэрыторыі якога ў яго гонар усталяваны помнік. Яго імя носіць таксама адна з плошчаў у цэнтры Мінска і прылеглая да яе вуліца.
Зноскі
- ↑ Вацлав Сольский. 1917 год в Западной области и на западном фронте (руск.).
- ↑ Тарасенкова, Т. И. Становление белорусской советской государственности в воспоминаниях участников событий (по материалам Государственного архива новейшей истории Смоленской области) / Т. И. Тарасенкова // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 18. — ISBN 978-985-08-2784-5. Са спасылкай на: ДЗяяржаўны архіў найноўшай гісторыі Смаленскай вобласці. — Ф. 142. — Воп. 2. — Спр. 175. — Л. 16.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хаўратовіч І. Мяснікоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Нахічэвані-на-Доне
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Тбілісі
- Пахаваныя ў Баку
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
- Асобы
- Лідары беларускай кампартыі (1919—1991)
- Старшыні ЦВК БССР
- Народныя камісары БССР
- Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
- Галоўнакамандуючыя Заходнім фронтам (Першая сусветная вайна)
- Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
- Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
- Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
- Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б