Спайнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дасканалая спайнасць у крышталя зялёнага флюарыту

Спайнасць — уласцівасць мінералаў, якая дазваляе расколваць іх у пэўных крышталяграфічных напрамках з утварэннем гладкіх паралельных паверхняў. Узнікненне спайнасці звязана з аслабленнем хімічных сувязяў рашоткі, таму яна залежыць толькі ад унутранай структуры мінералу і не залежыць ад яго знешняй формы.

Да характарыстык спайнасці адносяць:

  • ступень дасканаласці спайнасці;
  • простую форму, па якой крышталь расколваецца;
  • часам вугал паміж плоскасцямі спайнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]